Спорт

У ПОШУКАХ ІСЦІНЫ

(Працяг. Пачатак у №№77 і 79)

КАТА – ФЕНАМЕН ТРАДЫЦЫІ БУДО-КАРАТЭ

У Японіі, ката, г.з. «формы”, з’яўляецца тыповым і ўзорным сродкам вывучэння перадачы шматлікіх традыцый – рамёстваў, «мірных” і воінскіх мастацтваў. У ліку апошніх – і Будо-каратэ.

Знешне ката ўяўляе сабой комплексы баявых прыёмаў, у якіх умоўна сімвалічна ўзнаўляюцца баі «з ценямі” некалькіх праціўнікаў. Аднак павярховы погляд ніяк не адлюстроўвае той высокай значнасці, якую традыцыйныя «формы” захоўваюць у школах воінскіх мастацтваў. У каратэ выступае неад’емным элементам базавай трыады «школьнага” навучання.

Каштоўнасць ката не зводзіцца да праяўлення стылевых канонаў і не абмежавана значнасцю сабраных у іх баявых прыёмаў. Невыпадкова майстры Будо схільны міфалагізаваць, ідэалізаваць і нават абажаствляць, асабліва тыя, што асвешчаныя аўтарытэтам старажытнасці.

У вядомым сэнсе ката – «тайныя пасланні” майстроў. Гэта ўскладнённая форма кіхона і нясе ў сябе зашыфраваную інфармацыю аб тактыцы і стратэгіі паядынка. Прызвана развіваць у чалавеку сілу мышлення, а таксама умацоўвае звязачны апарат, выпрацоўвае каардынацыю, развівае дыхальную і сардэчна-сасудзістую сістэмы.

Дзмітрый КАРАСЁЎ. Працяг будзе.

 

Анонс

УЛАДА ПАДАЕ ПРЫКЛАД

22-23 кастрычніка ў Баранавічах адбудзецца ХІІ абласная спартакіяда «Вертыкаль” работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў.

Каманда нашага раёна, узначальваемая намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Мазько, будзе весці барацьбу за перамогу ў шашках, шахматах, настольным тэнісе, більярдзе, вела- і плавальнай эстафетах, а таксама конкурсе аматарскага мастацтва.

 

Міні-футбол

ЛІК АДКРЫВАЕМ, АЛЕ НЕ ПЕРАМАГАЕМ

У чарговым туры абодва гасцявых матча ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе нашы каманды прайгралі.

«Граніт” гуляў у Гомелі з «БЧ”. Ужо на трэцяй хвіліне Міхнюк адкрыў лік і вывеў «гранітаўцаў” наперад. Але падзеі разгортваліся вельмі шпартка. Прайшло яшчэ дзве хвіліны, і лік стаў 2:2. У мікашэвіцкай каманды вызначыўся гуляючы трэнер Шаўчэнка. Раўнавага захоўвалася да канца першага тайма. За некалькі секунд да сірэны гаспадары выйшлі наперад. Нягледзячы на тое, што «гранітаўцы” ўпарта змагаліся, гамяльчане ўсё ж аказаліся мацней і перамаглі 5:3.

Лунінецкі «Базар” таксама ўдала пачаў сустрэчу ў Баранавічах з «Гаспадаром”. І нават пасля першага тайма лідзіраваў 2:1, але праваліў другую палову матча і прайграў 2:5. У лунінчан галы забілі Сашнянін і Бандарук.

У нядзелю, 23 кастрычніка, «Базар” згуляе дома з камандай «Кіраўск-ДЮСШ”, а «Граніт” будзе прымаць «Спартландыю”.

 

Футбол

ПАДАРУНАК ГАСЦЕЙ

Дажджлівае надвор’е не напалохала сапраўдных аматараў футболу, якія сабраліся на стадыёне «Палессе”, каб сведкамі непрадказуемага матча з удзелам каманд «Граніт” і «Слуцк”.

Назіраючы за тым, як разгортваліся падзеі, складана было вызначыць, хто знаходзіцца ў ролі гаспадароў. Большая частка гульнявога часу праходзіла на палове «гранітаўцаў”, якія на актыўныя дзеянні гасцей адказвалі рэдкімі конратакамі. Пасля адной з іх мяч пакінуў межы футбольнага поля, і мікашэвіцкія футбалісты ўводзілі мяч у гульню з вуглавога. Пасля навесу ў штрафную мяч трапіў у іграка слуцкай каманды і аказаўся ў сетцы варот. Аўтагол запісалі на рахунак Сяргея Крата. Між тым, госцей гэта ніколькі не збянтэжыла. Яны працягвалі атакаваць і на 37-ай хвіліне зраўнялі лік – 1:1, які і захаваўся да канца гульні.

У суботу, 22 кастрычніка, «Граніт” згуляе на выездзе з «ДСК-Гомель”.

 

ПАДРАСТАЮЧЫ РЭЗЕРВ

У нядзелю юныя «гранітаўцы” ў Лунінцы правялі гульні перадапошняга тура першага круга першынства краіны па футболе сярод каманд першай лігі.

Сапернікам выступілі рэчыцкія равеснікі каманды «Вердрыч-97”, якія лідзіруюць пасля праведзеных сустрэч. Гульня аказалася складанай для нашых падлеткаў 1996 года нараджэння, і яны ўступілі гасцям –1:4. Між тым, яны працягваюць утрымлівацца на другім радку турнірнай табліцы і маюць рэальныя шанцы пазмагацца за перамогу.

Выдатная каманда «Граніт” 1995 года нараджэння, на жаль, трэці матч завяршыла нічыйным вынікам – 1:1 і пакуль знаходзіцца на пятым месцы ў агульным заліку. Аднак, трэнер каманды Анатоль Міхневіч, верыць у сваіх падапечных і іх паспяховую гульню ў другім крузе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть