Спорт

У ВУЗКІМ КРУЗЕ

Дзень фізкультурніка

 

Што здарылася, чаму сёлета пра настаўнікаў фізкультуры і трэнераў спартыўнай школы забылі ў прафесійнае свята? Нават ніхто не павіншаваў… не было ўручна ніводнай узнагароды. Няўжо ніхто не заслужыў?

Гэтыя пытанні задавалі многія з лунінчан. Усё ж, святочныя мерапрыемствы, як высветлілася, прайшлі, але – у вузкім крузе. На стадыёне “Палессе” у Дзень работнікаў фізкультуры і спорту пераможцам у армрэстлінгу стаў трэнер СДЮШАР Аляксандр Антановіч, у гіравым спорце – работнік РФСК “Здароўе” Сяргей Хлуд, у дартсе – начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызме райвыканкама Аляксандр Рамановіч, у шахматах супрацоўнік “Інформ-прагулкі” Вадзім Жылко, у шашках – яго брат Дзмітрый Жылко, у фігурным ваджэнні веласіпеда – школьнік Дзмітрый Вярэніч.

РФСК “Здароўе” выказвае шчырую ўдзячнасць за актыўны ўдзел вучням Язвінскай СШ (трэнер Васіль Велясюк). Магчыма, і іншыя школы можна было б аддзячыць, калі б іх запрасілі на свята, і правялі спаборніцтвы на адпаведным узроўні. Тады не было б рознага роду чутак наконт таго, што пра кагосьці забылі…

 

Лёгкая атлетыка

КУБАКАВЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

У Брэсце адбыўся Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы.

За каманды Віцебскай вобласці выступала наша зямлячка Ірына Хлюстава. У бегу на 400 метраў яна паказала другі вынік – 53,18 секунды. Яна ж удзельнічала ў эстафетным квартэце 4х400 метраў, дзе таксама заваявала сярэбраную ўзнагароду. Ураджэнец Сінкевіч Васіль Гурэнка выступаў за зборную Брэстчыны і заняў трэцяе месца ў бегу на 3000 метраў.

 

СПАРТАКІЯДА НАБІРАЕ РАЗМАХ

Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы заўсёды праходзяць на стадыёне з вялікім размахам. На гэты раз, адкрываючы раённую спартакіяду школьнікаў, не сталі адступаць ад добрых традыцый.

На ўрачыстую цырымонію запрасілі не толькі вядучых трэнераў, але і ветэранаў фізкультурнага руху. У іх ліку – Соф’я Трафімаўна Баравая, Аляксандр Міхайлавіч Барадзінскі і Надзея Лукашаўна Богдан. Ім уручылі падзячныя лісты і салодкія пачастункі. Права ўзняць флаг прадаставілі члену нацыянальна зборнай, чэмпіёнцы Рэспублікі Беларусь Алене Герасімовіч. У першы дзень спаборніцтваў адбыліся забегі на дастанцыях да 1500 метраў, скачкі ў вышыню і трайным, штурханні ядра. Больш падрабязна – у бліжэйшых нумарах газеты.

 

Міні-футбол

АПОШНІ ТУР – БЕЗ ЛУНІНЧАН

Згодна з жараб’ёўкай менавіта апошні тур чэмпіянату краіны, які адбыўся на мінулым тыдні, лунінецкі “Базар” прапускаў. Між тым, свой лёс захаваць месца ў вышэйшым дывізіёне лунінчане вырашылі крыху раней – у гульні з “Рэчыцай”, якая наступны сезон вымушана будзе правесці ў першай лізе.

Паядынак, які праходзіў у Лунінцы, завяршыўся нічыёй – 3:3.

Што датычыць “Граніта”, яму давялося змагацца да апошняга. Менавіта мікашэвіцкія футбалісты пазбавілі “ВітЭн” сярэбраных узнагарод чэмпіянату. У апошнім матчы мікашэвіцкія футбалісты абыгралі аршанцаў 8:6. А серабро дасталося гомельскаму клубу “БЧ”, які ў апошнім туры згуляў у нічыю з “Лідсельмашам” – 4:4.

Пракаменціраваць выступленне каманд у сезоне 2010-2011 папрасілі трэнераў каманд.

Віктар ГРЫНЕВІЧ, “Базар”:

– Галоўную задачу – захаваць месца ў вышэйшай лізе – выканалі. Між тым, першы круг правалілі цалкам. У другім крузе каманду ўзмацнілі Туміловіч і варатар Быкоўскі. Трэба сказаць, што пачынаючы з лютага ў кманды не было ніводнай правальнай гульні. На высокім узроўні прайшлі матчы з “МАПІДам”, “Гранітам”, “Дарожнікам” і “БТЭУ”. Хаця яшчэ зараз каманда не зусім моцная, аданак пры стабільных трэніроўках і з гэтымі ігракамі можна дабівацца поспеху. Зараз невялікія канікулы, а ў сярэдзіне лета прыступім да актыўных трэніровак. Магчыма, у саставе паявяцца новыя футбалісты…

Аляксей ШАЎЧЭНКА, “Граніт”:

– Сезон для каманды аказаўся правальны. У чым прычына? Хутчэй за ўсё, гэта мае трэнерскія пралікі. Тыя, у кім быў упэўнены, не апраўдалі маіх спадзяванняў. Удача ў гэтым годзе была таксама не на нашым баку. Іншы раз не даацэньвалі сапернікаў: прайгралі амаль усім, хто знаходзіцца ніжэй у турнірнай табліцы. Каманда дайшла да нейкай кропкі, ад якой трэба было адштурхнуцца і рухацца наперад, а атрымалася наадварот. Але бывае, што трэба ўпасці, каб падняцца. Будзем разбірацца і рабіць вывады. Я па-ранейшаму веру ў каманду і тое, што зможам увайсці ў тройку лідараў, “ВітЭн” жа змаглі перайграць… 

 

Футбол

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА

Каля 600 балельшчыкаў сабрілася ў мінулую суботу на стадыёне “Палессе”, каб падтрымаць каманду “Граніт”, якая ў чарговым туры сустракалася са “Смаргонню”.

Ужо ў першым тайме мікашэвіцкія футбалісты здолелі адкрыць лік. Зрабіў гэта на 30 хвіліне Марозаў. Аднак больш забітых галоў балельшчыкам так і не давялося ўбачыць. І ўсё ж, хочацца спадзявацца, што гэта перамога стане адпраўной кропкай для новых поспехаў.

У пятніцу, 27 мая, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Партызан”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть