У ХАКЕЙ ГУЛЯЮЦЬ САПРАЎДНЫЯ МУЖЧЫНЫ
Анонс
25-26 лютага на лядовай арэне «Алімп” адбудзецца хакейны турнір, прысвечаны
Дню абаронцаў Айчыны.
У спаборніцтвах прымуць удзел
выхаванцы ДЮСШ па зімовых відах спорту. Уваход бясплатны. Пачатак з 9.30.
ХХХ
АТЭСТАЦЫЯ НА ПАЯСЫ
22 лунінецкія «самураі” трымалі экзамен у Пінску.
У першыню ў няпростым
выпрабаванні бралі ўдзел 9 юных каратыстаў, і трэба сказаць, паспяхова.
Прадэманстраваўшы набытыя навыкі, усе яны пацведзілі, што годныя белых паясоў.
5 спартсменаў паспяхова здалі экзамен на сіні пояс (8 кю). Урачыстае ўручэнне
адбудзецца падчас суботняй трэніроўкі, на якую запрашаюцца бацькі юных
каратыстаў.
Лёгкая атлетыка
МНАГАБОРАЦ МАЦНЕЙ ЗА СПРЫНТАРАЎ
У Гомелі завяршылася рэспубліканская ўніверсіяда.
Удзел у спаборніцтвах бралі і
былыя выхаванцы Лунінецкай спартыўнай школы. Мнагаборац Эдуард Міхан на гэты
раз выступаў у асобных відах. У бегу на 60 метраў ён аказаўся хутчэйшым за
спрынтараў і перамог з вынікам 6,89 секунды. У скачках з шастом ён паказаў
трэці вынік – 4 метры 60 сантыметраў. У гэтым жа відзе, выступаючы па-за
конкурсам, Дзмітрый Гашчук пераадолеў планку на вышыні 5 метраў. Сярэбраным
прызёрам у трайным скачку стала Таццяна Нагорная – 12 метраў 68 сантыметраў.
Лыжы
СІНКЕВІЦКІЯ ЛЫЖНІКІ – НА ВЫШЫНІ
Мірская лыжня сабрала на спаборніцтвы прадстаўнікоў «вертыкалі”, сілавых
структур, аграгарадкоў і ўсіх аматараў лыжнага спорту.
Лунінецкі райвыканкам
прадстаўлялі: старшыня Васіль Агіевіч, яго намеснік Сяргей Бойка, галоўны
аграном Яўген Багданец і начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Верас.
Усе яны выступілі нядрэнна і спыніліся паблізу ад прызавой тройкі. Бронзавых
узнагарод удастоілася каманда аграгарадка Сінкевічы. У «сямейнай” эстафеце не
было роўных сям’і Альшэўскіх з гэтага ж населенага пункта ў складзе:
Аляксандра, Вольгі, а таксама іх сына Уладзіміра.
НА ФІНІШНЫМ АДРЭЗКУ
Захапіўшы лідарства ў «афганскім”
турніры па міні-футболе, каманды «Палессеэлектрамаш” і «ІП” у апошніх матчах,
што пройдуць у выхадныя, высветляць, каму ж дастанецца Кубак.
За трэцяе месца таксама будзе
няпростая барацьба.
НАШЫ ПАЧЫНАЮЦЬ І ПРАЙГРАЮЦЬ
У Гомелі ў Палацы гульнявых відаў спорту адбыўся матч чаргова тура
чэмпіянату краіны па міні-футболе паміж камандамі «БЧ” і «Базар”.
Лунінчане актыўна пачалі паядынак
і першымі дабіліся поспеху. Зрабіў гэта Аляксандр Рапецкі на трэцяй хвіліне
гульні. Аднак гаспадараў не задавольваў такі расклад, і яны актывізавалі
дзеянні ў другім тайме, забіўшы тры мячы ў вароты «Базара”. Лунінчанам зусім
крыху не хапіла, каб звесці матч на нічыю. Гол Вадзіма Бандарука дазволіў
толькі да мінімуму скараціць разрыў. 3:2 – складаная перамога гамяльчан.
Пасля сенсацыйнай перамогі над
«МАПІДам” «гранітаўцы” не змаглі супрацьстаяць суседу па турнірнай табліцы
светлагорскаму «ЦКК”. У гасцявым паядынку мікашэвіцкія футбалісты не здолелі
пераламіць націск сапернікаў і прайгралі 2:6. У «гранітаўцаў” вызначыліся
Дзяніс Кіслюк і Яўген Пашкевіч.