УЛАСНЫ ЎДЗЕЛ – ЛЕПШЫ ПРЫКЛАД ДЛЯ ПЕРАЙМАННЯ

Хакей
У гэтым упэўнены супрацоўнікі РАУС, па ініцыятыве якіх у мінулую нядзелю адбыўся хакейны турнір з удзелам каманд «Лунінец”, «Іванава” і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Яшчэ да пачатку турніра ў Лядовай арэне адчуваўся святочны настрой: яго дапамагалі ствараць валанцёры Чырвонага Крыжа, работнікі грамадскага харчавання. Ды і на трыбунах панаваў узняты настрой. Балельшчыкі абмяркоўвалі прадстаячыя гульні і дзяліліся думкамі наконт таго, хто ж стане мацнейшым. У іх радах былі вучні класаў прававовага накірунку з мікашэвіцкай СШ №2 і Бастынскай СШ, прадстаўнікі праваахоўных органаў з суседніх Ганцавіч і Століна, а таксама ўсе, хто проста любіць спорт. У рамках мерапрыемста адбылася акцыя «Шчырае сэрца”, якая дапамагае цяжкім падлеткам зарыентавацца ў правільным выбары жыццёвага шляху. Невыпадкова, што яны таксама прыйшлі падтрымаць каманды і далучыцца да здаровага ладу жыцця.
Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла ў цёплай добразычлівай абстаноўцы. Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Начальнікі абласнога УУС Уладзімір Сычэўскі і КДБ Ігар Бусько, якія дарэчы таксама выйшлі на лёд у якасці ігракоў, выказалі ўпэўненасць, што спорт – гэта не толькі здароўе, фізічная сіла, а лепшы сябар у прафілактычнай рабоце са злачыннасцю.
Пры актыўнай падтрымцы першымі ўступілі ў барацьбу каманды «Іванава” і «УУС”. Каманда «сілавікоў” аказалася мацней і выйграла з лікам 4:2. «Лунінец” у няпростым паядынку перайграў «Іванава” – 3:2 – і ўзяў верх над «УУС” – 3:0.
Як гаворыцца, у такіх турнірах галоўнае не перамога, а ўдзел. І ўсё ж, віншуем каманду «Лунінец” з заслужанай перамогай. Другое месца занялі міліцыянеры, трэцяе – іванаўцы.
Пераможцы і прызёры атрымалі крыштальную вазу і кубкі, прадастаўленыя фундатарамі – РУВП «Граніт” і станцыяй Лунінец. Спецыяльныя падарункі былі ўручаны прадстаўнікам класаў правога накірунку і сацыльнага прытулку.
Анонсы
ПАМЯЦІ МАШЭРАВА
Традыцыйны маладзёжны турнір па баскетболе прыме старт у
суботу, 24 сакавіка.
Першымі ўступяць у барацьбу жаночыя каманды. Спаборніцтвы
адбудуцца на базе сельскагаспадарчага каледжа.
УСЕ – НА КРОС
Выпрабаваннем на вынослівасць стане крос на прызы газеты
«СБ”.
Спаборніцтвы пройдуць 28 сакавіка ў сасновым бары ў раёне
ліцэя.
Баскетбол
ПЕРАМОГА ДЗЯТЛАЎЧАН
Фінал раённых спаборніцтваў па баскетболе ў рамках
раённай спартакіяды школьнікаў адбыўся ў Луніне.
Прызавыя месцы разыгралі чатыры мацнейшыя каманды.
Першымі выйшлі на пляцоўку юнакі СШ №4 і Дзятлавіцкай СШ. З лікам 31:18
перамаглі вяскоўвыя спартсмены. Паядынак паміж школьнікамі Кажан-Гарадокскай СШ
і гаспадарамі завяршыўся вынікам 32:22. У барцьбе за трэцяе месца СШ №4
абыграла Лунінскую СШ – 30:28. А перамогу, як і летась, заваявалі дзятлаўчане,
якія ў рашаючай гульні абыгралі равеснікаў з Кажан-Гарадка – 39:30. Лепшым
іграком названы Аляксандр Кузьміч з Дзятлавіч.
Міні-футбол
ТУРНІРНАЕ СТАНОВІШЧА СТАБІЛЬНАЕ
Пакуль не мяняецца тройка лідараў у чэмпіянаце краіны па
міні-футболе, якая даволі сур’ёзна адарвалася ад праследавальнікаў. Нашы ж
каманды дэманструюць пераменны поспех, таму і адпаведныя месцы ў турнірнай
табліцы.
На гэты раз парадаваў «Базар”: у Бабруйску лунінчане
перайгралі «Кіраўск-Белшыну” з лікам 10:7. Тройчы вызначыліся Аляксандр
Рапецкі, Дзмітрый Троцкі, Уладзімір Сазонаў і аднойчы Міхаіл Санюковіч.
У Магілёве «Граніт” сустракаўся з суседам па турнірнай
табліцы «Спартландыяй” і ўступіў з лікам 2:5. Галы ў мікашэвіцкай камандзе
забілі Дзяніс Кіслюк (з пенальці) і Яўген Пашкевіч.
У наступным туры, 1 красавіка, «Граніт” згуляе дома з
«Дынама-БНТУ”, а «Базар” – з «Лідсельмашам”.