Спорт
УПЕРШЫНЮ – У ПАЎФІНАЛЕ
Міні-футбол
У мінулыя выхадныя адбыўся паўторны матч ¼ фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе.
«Граніт” гуляў дома з баранавіцкім «Лакаматывам”. Госці адразу дапусілі «прамашку”, забіўшы на першай хвіліне гол ва ўласныя вароты. У «гранітаўцаў”, як кажуць, гульня пайшла. У першай палове сустрэчы ў варотах баранавіцкай каманды пабывала 5 мячоў, у нашых – 2. Другі тайм таксама прайшоў пад дыктоўку мікашэвіцкіх футбалістаў, якія ў выніку перамаглі з лікам 8:3. Самым актыўным іграком прызнаны Леанід Шылоўскі, на яго рахунку 4 мячы. Ён жа з’яўляецца лепшым бамбардзірам кубкавых сустрэч, забіўшы 9 голаў. Вызначыліся таксама Міхнюк (2) і Скакалкін. На шляху да фіналу ў «Граніта” грозны і вопытны «МАПІД”. Выніковая сустрэча адбудзецца ў Палацы культуры «Граніт” 29 студзеня. Пачатак у 18 гадзін.
АФГАНСКІ ТУРНІР
У мінулую суботу стартаваў традыцыйны турнір па міні-футболе памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Падчас урачыстага адкрыцця, якое адбылося ў сельскагаспадарчым каледжы, удзельнікаў спаборніцтваў вітаў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызму райвыканкама Аляксандр Рамановіч. У барацьбу ўступілі 14 каманд. Спаборніцтвы праходзяць па кругавой сістэме ў двух падгрупах. 8 мацнейшых сустрэнуцца ў стыкавых гульнях з выбываннем прайграўшых.
Пакуль праведзена 12 сустрэч.
«РАУС” (Мікашэвічы) – «СШ №1” (Лунінец) – 16:9, «СДЮШАР” – «Сельскагаспадарчы каледж” – 10:20, «БЧ” – «Політэхнічны каледж” – 14:4, «Лунін-ДРБУ №101” – «Любань” – 5:1, «ІП” – «Вулька 1” – 4:1, «Вулька 2” – «СШ №1” (Лунінец) – 10:5, «РАУС” (Мікашэвічы) – «Райвыканкам” – 5:3, «РАУС” (Лунінец) – «Сельскагаспадарчы каледж” – 9:7, «Любань” – «СДЮШАР” – 8:6, «ІП” – «Лунін-ДРБУ №101” – 5:3, «Райвыканкам” – «СШ №1” (Лунінец) – 5:2, «Політэхнічны каледж” – «Вулька 2” – 7:5. Матчы праводзяцца ў сельскагаспадарчым каледжы па аўторках і чацвяргах з 18.00, па суботах і нядзелях – з 10.00.
Баскетбол
НА ВЫШЫНІ – ДЗЯТЛАЎЧАНКІ
Не першы год школьніцы з Дзятлавіч радуюць вынікамі ў спаборніцтвах па баскетболе, якія праходзяць у рамках раённай спартакіяды школьнікаў.
Не расчаравалі яны балельшчыкаў і на гэты раз. Упэўнена правёўшы фінальныя гульні, дзятлаўчанкі сталі пераможцамі. Другое месцаы занялі вучаніцы мікашэвіцкай СШ №1, трэцяе – школьніцы з Лахвы, на чацвёртым радку – кажангарадоцкія спартсменкі. Лепшым іграком названа Наталля Канапацкая (Дзятлавіцкая СШ). Пераможцы ўзнагароджаны прызамі аддзела па справах моладзі райвыканкама.
У суботу, 29 студзеня, у спартыўнай зале Лунінскай СШ пройдуць фінальныя спаборніцтвы ў юнакоў. Барацьбу за прызавыя месцы павядуць каманды Дзятлавіцкай СШ, мікашэвіцкай СШ №1, лунінецкай СШ №2 і Міжлескай СШ.