УТРЫМЛІВАЮЦЬ ЛІДАРСТВА
Баскетбол
У баскетбольным турніры памяці Машэрава лідарства
па-ранейшаму належыць «ДПТК СВ і ДРБУ-101”. На рахунку каманды пасля перамогі
над «ПЭМ” (64:39) цяпер 5 перамог.
На другое месца выйшлі «Дзятлавічы”, абыграўшы «Граніт” з
лікам 47:44. Матч паміж «Маналітам” і «Вулькай-1” завяршыўся перамогай
вяскоўцаў –42:33.
Турнір працягваецца. Гульні праходзяць у
сельскагаспадарчым каледжы па суботах і нядзелях з 10.00.
Футбол
ТАВАРЫСКАЯ СУСТРЭЧА
У мінулую суботу «Граніт” у Слоніме сустрэўся са
«Смаргонню”.
Матч завяршыўся перамогай прадстаўнікоў гродзенскай
вобласці з лікам 2:0.
Заўтра, 21 красавіка, на стадыёне «Палессе” ў стартавым
паядынку чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе «Граніт” будзе прымаць
«Віцебск”. Пачатак гульні ў 16 гадзін.
Білеты можна набыць у касах стадыёна з 12.00. Цана білета
ў сектары 3-4 – 8 тысяч рублёў, у астатнія – 6 тысяч рублёў, дзіцячы – 3 тысячы
рублёў.
КАЛЯНДАР ЧЭМПІЯНАТУ КРАІНЫ ПА ФУТБОЛЕ Ў ПЕРШАЙ ЛІЗЕ НА
2012 ГОД
ПЕРШЫ КРУГ
2 тур. 28 красавіка.
Ліда – Граніт (Мікашэвічы)
3 тур. 5 мая.
Граніт (Мікашэвічы) – Хваля (Пінск)
4 тур. 12 мая.
Слуцк — Граніт (Мікашэвічы)
5 тур. 19 мая.
Граніт (Мікашэвічы) прапускае тур
6 тур. 26 мая.
Граніт (Мікашэвічы) – Днепр
7 тур. 2 чэрвеня.
Ведрыч-97(Рэчыца) – Граніт (Мікашэвічы)
8 тур. 9 чэрвеня.
Граніт (Мікашэвічы) – Бяроза-2010
9 тур. 17 чэрвеня.
СКВІЧ (Мінск) – Граніт (Мікашэвічы)
10 тур. 23 чэрвеня.
Граніт (Мікашэвічы) – Смаргонь
11 тур. 30 чэрвеня.
Полацк – Граніт (Мікашэвічы)
12 тур. 4 ліпеня.
Граніт (Мікашэвічы) – Хімік (Светлагорск)
13 тур. 8 ліпеня.
Гарадзея – Граніт (Мікашэвічы)
14 тур. 14 ліпеня.
Граніт (Мікашэвічы) – Рудзенск
15 тур. 28 ліпеня.
ДСК (Гомель) – Граніт (Мікашэвічы)
ДРУГІ КРУГ
16 тур. 11 жніўня
Віцебск – Граніт
(Мікашэвічы)
17 тур. 18 жніўня.
Граніт (Мікашэвічы) – Ліда
18 тур. 25 жніўня.
Хваля (Пінск) – Граніт (Мікашэвічы)
19 тур. 1 верасня.
Граніт (Мікашэвічы) – Слуцк
20 тур. 8 верасня.
Граніт (Мікашэвічы) прапускае тур
21 тур. 15 верасня.
Днепр – Граніт (Мікашэвічы)
22 тур. 22 верасня.
Граніт (Мікашэвічы) – Ведрыч-97 (Рэчыца)
23 тур. 30 верасня.
Бяроза-2010 – Граніт (Мікашэвічы)
24 тур. 6 кастрычніка.
Граніт (Мікашэвічы) – СКВІЧ (Мінск)
25 тур. 13 кастрычніка.
Смаргонь – Граніт
(Мікашэвічы)
26 тур. 20 кастрычніка.
Граніт (Мікашэвічы) – Полацк
27 тур. 27 кастрычніка.
Хімік (Светлагорск) – Граніт (Мікашэвічы)
28 тур. 3 лістапада.
Граніт (Мікашэвічы) – Гарадзея
29 тур. 10 лістапада.
Рудзенск – Граніт (Мікашэвічы)
30 тур. 17 лістапада.
Граніт (Мікашэвічы) – ДСК (Гомель)
Міні-футбол
ТУРНІРНАЕ СТАНОВІШЧА – НЕ НА НАШУ КАРЫСЦЬ
У 24-м туры «Граніт” гуляў у гасцях з баранавіцкім
«Гаспадаром”.
Мікашэвіцкія футбалісты актыўна пачалі паядынак. І па
ходу гульні вялі з лікам 2:0. Вызначыліся Ілья Карпінскі і Віталь Халімончык.
Аднак заключную частку больш удала правялі гаспадары, якія здолелі зраўняць лік
– 2:2 – і захаваць раўнавагу да заканчэння сустрэчы.
«Базар” прапускаў гэты тур, што не лепшым чынам адбілася
на турнірным становішчы: лунінецкая каманда трапіла ў аўтсайдары.
У суботу «Базар” згуляе на выездзе з «БТЭУ”, а ў нядзелю
«Граніт” у Мікашэвічах з камандай «Кіраўск-Белшына”.