Спорт

ВЕДАЙ НАШЫХ!

У Стамбуле (Турцыя) адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы з удзелам спартсменаў 1995-96 гадоў нараджэння.
У скачках у даўжыню вызначыўся наш зямляк, ура-джэнец Мікашэвіч Сяргей Губко. Ён перамог з асабістым рэкордам – 6 метраў 87 сантыметраў.
НА АБЛАСНЫМ УЗРОЎНІ
Абласная спартакіяда школьнікаў сабрала ў Брэсце лепшых лёгкаатлетаў 1998-99 гадоў нараджэння.
У скачках з шастом другое месца заняў Стэфан Малахаў. Выступаючы па-за конкурсам, Раман Кагінян тройчы паказаў другі вынік – у скачках у вышыню (160 сантыметраў), даўжыню (5 метраў 65 сантыметраў) і ў бегу на 300 метраў.
У кроку ад п’едэстала спыніліся Ірына Ванюк, Павел Дырда і Андрэй Савіловіч.
ПЕРШАЯ НІЧЫЯ
У Рэчыцы «Ведрыч-97” прымаў мікашэвіцкі «Граніт”.
На працягу ўсяго матча вялася роўная гульня – вострыя моманты ўзнікалі як каля варот гаспадароў, так і гасцей. Але камандам не ўдалося адкрыць лік. 0:0 – першая нічыя «гранітаўцаў”.
9 чэрвеня, у суботу, на стадыёне «Палессе” адбудзецца матч чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе з удзелам каманд «Граніт” (Мікашэвічы) і «Бяроза-2010”. Пачатак у 16.00. Білеты можна набыць у касе стадыёна з 12 гадзін.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть