Спорт
“ВЕРТЫКАЛЬ”
Анонс
8-9 кастрычніка ў Лунінцы адбудуцца занальныя спаборніцтвы па валейболе і міні-футболе ў рамках ХІІ спартакіяды «Вертыкаль” работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў.
На спартыўныя пляцоўкі СДЮШАР і політэхнічнага каледжа выйдуць каманды г. Пінска, Пінскага, Столінскага, Іванаўскага і Лунінецкага раёнаў.
Каратэ
КЁКУСІНКАЙ БУДО КАРТЭ – ШЛЯХ У ПОШУКАХ ІСЦІНЫ
5 студзеня 2002 года – для многіх нічога не абазначаючая дата. Але ёсць людзі, для якіх з гэтага моманту пачынаецца адлік новага часу. Менавіта ў гэты дзень у Лунінцы быў зарэгістраваны філіял грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Будо каратэ” – клуб «Самурай”. Набліжаецца юбілейная дата, напярэдадні якой хочацца парабязна расказаць аб гэтым відзе спорту і яго развіцці ў нашым раёне.
Па сваёй сутнасці каратэ – саюз духоўнага і фізічнага развіцця чалавека. Паколькі кожны майстар гэтага віда адзінаборства мае свой погляд на жыццё, то мае і ўласныя метады выкладання. Гэта прыводзіць да паяўлення новых стыляў, а ў наступстве – і новых школ.
К нашым клубе культывіруецца адзін з кантактных стыляў каратэ – Кёкусінкай. Яму ўласцівы атлетызм, моц, дынаміка, імкненне да актыўных наступальных дзеянняў. Стваральнікам стыля з’яўляецца легендарны Масутацу Ояма, які імкнуўся адрадзіць каратэ, як сістэму выхавання воінаў (у супрацьвагу прынцыпу «каратэ без кантакта”).
Кёкусінкай заваяваў папулярнасць у многіх краінах свету, а пазней стаў асновай мноства кантактных школ адзінаборстваў. Спартыўныя паядынкі (кумітэ) праводзяцца без прымянення абароннай амуніцыі на рукі і пояс, у поўны кантакт. Адзінае абмежаванне – забарона на ўдары ў галаву і па суставах. Паядынкі, якія насычаны ўдарамі і імкненне атлетаў да абсалютнай перамогі (накаўту) прыцягваюць нас спаборніцтвы шмат гледачоў, некаторыя з іх потым становяцца ў рады «самураеў”.
Будо – ідэал воінскага мастацтва, а таму ёсць некаторыя асаблівасці, якія не заўсёды могуць прымяняцца ў рэальным жыцці і спартыўных спаборніцтвах. Адной з прыступак удасканальвання з’яўляецца гармонія. Менавіта яе прысутнасць праслежваецца ў дыялогу паміж Будо і спортам, прыняўшы ў спадчыну метады навучання і тэхнічны арсенал старажытных мастроў. Трэніроўкі ў каратэ базіруюцца на асноўных прынцыпах: кумітэ, кіхон, ката і тамэсівары. Працяг – у наступным нумары.
Дзмітрый КАРАСЁЎ.
Бокс
ПОСПЕХ ЛУНІНЧАН
Алімпійскі дні моладзі сабралі лепшых баксёраў Брэстчыны 1994-95 гадоў нараджэння.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 выхаванцаў РФСК «Здароўя”. Змагацца за тытул мацнейшага было не проста, улічваючы, што на рынг выходзілі майстры і кандыдаты ў майстры спорту, прызёры юніёрскіх чэмпіянатаў Еўропы і свету. Аднак, выступленне нашых спартсменаў можна лічыць паспяховым. У первым жа паядынку Арцём Пауліч з сельскагаспадарчага каледжа двойчы адправіў у нагдаун. У выніку ж стал бронзавым прызёрам. Трэцяе месца ў сваіх вагавых катэгорыях занялі таксама Сяргей Рылач з ліцэя, Уладзіслаў Курыловіч з СШ №4 і Дзяніс Гайвяновіч з сельскагаспадарчага каледжа. На другую прыступку п’едэстала гонару падняліся Вадзім Нахайчук з політэхнічнага каледжа і наш зямляк навучэнец Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву Уладзіслаў Яфімаў.
Трэнер Міхаіл Майсак выказвае шчырую ўдзячнасць аддзелам адукацыі і фізічнай культуры, спорту і турызму за ўзаемаразуменне. Зараз спартсмены трэніруюцца на стадыёне і ў спартыўнай зале СШ №1. Але настаўнік юных баксёраў упэўнены, што вынік мог бы быць лепшы, калі б для трэніровак выдзелілі памяшканне, дзе можна было б павесіць баксёрскія мяхі і карыстацца спецыяльным інвентаром.
Міні-футбол
ЗНАЙСЦІ СВАЮ ГУЛЬНЮ
пакуль не ўдаецца мікашэвіцкаму «Граніту” ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе.
У чарговым туры «гранітаўцы” зноў пацярпелі паражэнне. На гэты раз ад сталічнага «Дарожніка” – 1:6 – і пакуль не маюць ачкоў у сваім актыве.
Што датычыць лунінецкага «Базара”, то яму ўдаецца ў гэтым сезоне, калі не ўсё, то многае. Вось і ў сустрэчы з дэбютантам – магілёскай «Спартландыяй” – праявілі характар і згулялі ўнічыю на іх пляцоўцы – 2:2. У нашай камандзе мячы забілі Уладзімір Сазонаў і Дзмітрый Троцкі.
У чарговым туры, які адбудзецца 9 кастрычніка, «Базар” згуляе дома з «Дынама-БНТУ”, а «Граніт” – з «Барысавам-900”.
Футбол
ВОСЬ ТАК БЫ ЗАЎСЁДЫ!
Задаволенымі засталіся балельшчыкі, якія ў мінулую суботу сабраліся на стадыёне «Палессе”, каб падтрымаць каманду «Граніт”.
На гэты раз сапернікам нашай каманды выступіў гродзенскі «Белкард”. Амаль 20 хвілін на поле вялася «разведвальная” гульня. Нядрэнныя шанцы адкрыць лік мелі як гаспадары, так і госці. Аднак, першымі гэта зрабілі «гранітаўцы”. Неўпэўнена згуляў на выхадзе галкіпер гродзенскай каманды, чым скарыстаўся Дзмітрый Бутрам’еў і дакладным ударам паслаў мяч у сетку варот. На 38-й хвіліне нашы землякі ўдала выкарысталі стандартнае становішча: гол пасля розыгрыша вуглавога забіў Аляксей Мартынец. Праз хвіліну госці маглі таксама вызначыцца, аднак на месцы аказаўся варатар «гранітаўцаў”. Пад занавес першага тайма Аляксандр Дзямешка ўдала перахапіў мяч, тэхнічна абыграў саперніка і трэці мяч аказаўся ў варотах «Белкарда”.
Вядома, што такі лік не лепшым чынам адбіўся на настроі гасцей. Аднак другую палову сустрэчы яны пачалі вельмі актыўна і праз 5 хвілін адыгралі адзін мяч. «Гранітаўцы” ж адчувалі сябе ўпэўнена і апошнюю кропку паставілі ў даўлены арбітрам час. Пераможную кропку паставіў Дзмітрый Хаміцэвіч.
У суботу, 8 кастрычніка, «Граніт” згуляе на выездзе з рэчыцкім «Ведрычам-97”.