ВІТАЦЬ ВЯЛІКІ ФУТБОЛ
У мэтах падрыхтоўкі да чарговага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, правядзення Кубка краіны, у якіх прымае ўдзел каманда “Граніт” (г. Мікашэвічы), Лунінец наведалі старшыня Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Генадзь НЯВЫГЛАС, яго намеснік Сяргей КУНІЦА і генеральны дырэктар Асацыяцыі Леанід ДЗМІТРАНІЦА.
Каля стадыёна высокіх гасцей, што ўпершыню прыехалі ў райцэнтр, віталі старшыня райвыканкама Уладзімір Мілашэўскі, яго намеснікі Аляксандр Цяльпук і Віктар Рафаловіч, начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызме Аляксандр Рамановіч.
адчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць, што першую гульню ¼ фінала Кубка Рэспублікі Беларусь, якая адбудзецца ў нядзелю, 14 сакавіка, мікашэвіцкія футбалісты правядуць у Мінску, а другую (21 сакавіка) – у Пінску ці Брэсце.