Спорт
ВОПЫТ СУПРАЦЬ “ЮНАЦТВА”
У нядзелю ў Пінску прайшоў чарговы матч у рамках Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе.
Перавага “Лунінца” над “Юнацтвам” адчувалася з першай хвіліны. Канчатковы лік – 0:13 – сведчыць аб гэтым. Галы ў нашай камандзе забівалі: Анатоль Багданец – 4, Мікалай Бойка – 4, Алег Ісаеў – 2, Сяргей Казун – 2, Аляксандр Лазько.
У нядзелю, 14 жніўня, на гарадскім мотадроме “Лунінец” сустракаецца з пінскім “Аўтамабілістам”, а ў аўторак, 16 жніўня, з украінскім “Усходам”. Пачатак гульняў ў 18.00. Падтрымаем нашу каманду!