Спорт

ВЫНІК ВЫЗНАЧЫЎ ПЕНАЛЬЦІ

Футбол

 

За два туры да заканчэння чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе мікашэвіцкі “Граніт” захоўвае пазіцыі на дзевятым радку турнірнай табліцы.

Сем каманд, якія знаходзяцца ніжэй, ужо не змогуць апярэдзіць нашых землякоў, а вось у “гранітаўцаў” ёсць шанц падняцца вышэй. Але для гэтага ім трэба пастарацца.

У дамашнім матчы з пінскай “Хваляй” мікашэвіцкія футбалісты так і не змаглі “распячатаць” вароты гасцей. Пінчанам жа падфарціла: за парушэнне гаспадароў у штрафной пляцоўцы яны зарабілі 11-метровы, які паспяхова рэалізаваў Юрый Каралюк. Лік 0:1 захаваўся да канца гульні.

12 лістапада, у суботу, “Граніт” сустрэнецца на выездзе з суседам па турнірнай табліцы “Клечэскам”.

 

Міні-футбол

ПАРАДАВАЎ БАЛЕЛЬШЧЫКАЎ

 На мінулым тыдні ў рамках чэмпіянату краіны па міні-футболе “Граніт” прымаў дэбютанта вышэйшай лігі баранавіцкую каманду “Гаспадар”.

Няпроста складваўся пачатак сустрэчы. Госці адкрылі лік на другой хвіліне. А на 8-ай Алег Міхнюк не рэалізаваў пенальці: варатар згуляў надзейна. Сканцэнтраваўшыся, “гранітаўцы” ўсё ж знайшлі сваю гульню і выйгралі паядынак з лікам 5:4. У мікашэвіцкай камандзе вызначыліся Аляксей Шаўчэнка (2), Аляксандр Самусевіч (2) і Дзмітрый Скакалкін.

13 лістапада, у нядзелю, “Граніт” згуляе на выездзе з “Кіраўскам-Белшынай”, а “Базар” дома з “БТЭУ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть