Спорт

“ВЫРВАЛІ” ПЕРАМОГУ

У мінулую суботу на стадыёне “Палессе” мікашэвіцкі “Граніт” прымаў “Ліду”.
Каманда з Гродзен-скай вобласці знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы. Але гэтая акалічнасць не гаворыць аб тым, што сапернік слабы. Тым больш, што для “гранітаўцаў” менавіта гульні з аўтсайдарамі складваюцца няпроста. Вось і лідчане не збіраліся адседжвацца ў абароне. Праз 10 хвілін з пачатку матча яны правялі выні-ковую атаку. Вызначыўся Аляксандр Татарнікаў. Мікашэвіцкія футбалісты шмат атакавалі, але доўга не маглі рэалізаваць тэрытарыяльную перавагу. Толькі на 73-яй хвіліне пасля ўдару Алега Попеля ўстанавілася нічыя. Такі вынік не задаволіў гаспадароў, якія ўсё актыўней штурмавалі вароты сапернікаў. І ў дабаўленыя арбітрам да асноўнага часу тры хвіліны “гранітаўцы” забілі пераможны гол. Зрабіў гэта Яўген Басенка.
У суботу, 25 жніўня, “Граніт” правядзе матч на выяздзе з пінскай “Хваляй”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть