Спорт

ВЫХАД З “ТУПІКОВЫХ” СІТУАЦЫЙ ШУКАЛІ Ў БРОДНІЦЫ

ШАШКІ
Тут яшчэ з даўніх савецкіх часоў склаліся добрыя шашачныя традыцыі. Яны, дзякуючы такім энтузіястам, як Пётр Пясоцкі, які зараз на заслужаным адпачынку, падтрымліваюцца і па сённяшні дзень.
На турнір памяці Васіля Цельпука (таленавіты ў свой час юны шашыст праславіў родны край неардынарнай здольнасцю да складання шашачных кампазіцый) былі запрошаны 10 мацнейшых ігракоў наваколля. Некалькі гадзін цягнуліся паядынкі, па выніках якіх тройку мацнейшых склалі тыя, хто носіць прозвішча Грэбень. Пераможца, кандыдат у майстры спорту Сцяпан Грэбень, набраў 9 ачкоў з 9 магчымых, Уладзімір – 6 ачкоў, Гаўрыіл – 5,5. Трэба дадаць, што такую ж колькасць набралі Пётр Пясоцкі і Рыгор Гнедзька, але іх каэфіцыент аказаўся крыху ніжэйшы за бронзавага прызёра.
Удзельнікі спаборніцтваў выказваюць шчырую ўдзячнасць фундатару – кіраўніку фермерскай гаспадаркі “Григорий и сыновья” Рыгору Богдану.
МІНІ-ФУТБОЛ
БАРАЦЬБА ЗА КУБАК СПЫНІЛАСЯ
На мяжы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе спынілі выступленне абедзве нашы каманды.
“Базар” у Лунінцы сустракаўся з “МАПІДам”. Мінчане па рангу вышэй за нашых землякоў, што ў выніку адлюстравалася на ліку – 2:8. У нашай камандзе вызначыўся Андрэй Скварчэўскі, які з 6 мячамі ўваходзіць у лік лепшых бамбардзіраў кубкавых гульняў.
Мікашэвіцкі “Граніт” гуляў на выездзе з “Кіраўскам-ДЮСШ”. Гаспадары ў няпростай барацьбе ўзялі верх – 7:4. Галы забілі Аляксандр Самусевіч, Віталь Халімончык, Дзмітрый Скакалкін (2). Магчыма, гульня магла пайсці па іншаму сцэнарыю, калі б на 5-ай хвіліне Віталь Халімончык рэалізаваў пенальці. Але ўсё гэта з разраду “если бы да кабы”… Такім чынам, у 1/4 фіналу сустрэнуцца “МАПІД” і “Кіраўск-ДЮСШ”.
КАЛЯНДАР ДРУГОГА КРУГА
ХХІV чэмпіянату Беларусі па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі сезона 2012/2013 гг.
16-ы тур
2 лютага (субота) 
Барысаў-900 – Граніт
БЧ – Базар
17-ы тур
10 лютага (нядзеля)
 Граніт – Дынама-БНТУ
20 лютага (серада)
Базар – Лідсельмаш
18-ы тур
24 лютага (нядзеля) 
Рудакова – Граніт
Базар – МАПІД
19-ы тур
3 сакавіка (нядзеля) 
Базар – Барысаў-900
Граніт – Дарожнік
20-ы тур
9 сакавіка (субота) 
Дынама-БНТУ – Базар
10 сакавіка(нядзеля) 
Нёман – Граніт
21-ы тур
16 сакавіка (субота) 
Вітэн – Граніт
17 сакавіка (нядзеля) 
Базар – Рудакова
22-і тур
7 красавіка (нядзеля) 
 Граніт – Фортэ
 Дарожнік – Базар
23-і тур
14 красавіка (нядзеля)
Базар – Граніт
24-ы тур
20 красавіка (субота) 
Вітэн – Базар
21 красавіка (нядзеля)
Граніт – Ітранзішэн-БГУФК
25-ы тур
27 красавіка (субота)
БТЭУ-Белкаапсаюз – Граніт
28 красавіка (нядзеля)
Базар – Фортэ
26-ы тур
1 мая (серада)
Граніт – Кіраўск-ДЮСШ
Нёман – Базар
27-ы тур 
5 мая (нядзеля)
Ітранзішэн-БГУФК – Базар
ЦКК – Граніт
28-ы тур
12 мая (нядзеля)
Базар – БТЭУ-Белкаапсаюз
Граніт – БЧ
29-ы тур
18 мая (субота)
Лідсельмаш – Граніт
Кіраўск-ДЮСШ – Базар
30-ы тур
25 мая (субота) 
Базар – ЦКК
Граніт – МАПІД
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть