Спорт
“ХУТКІ, МОЦНЫ, СУМЛЕННЫ”
Пад такой назвай прайшла спартландыя юных каратыстаў у спартыўнай зале СШ №4.
Хлопчыкі малодшай узроставай групы клуба “Самурай” падзяліліся на дзве каманды: “Белыя” і “Чырвоныя”. Падчас выпрабаванняў, юныя спартсмены дэманстравалі не толькі фізічныя здольнасці, але і ўменне стаяць адзін за аднаго, дапамагаючы ў складаных сітуацыях. Накал барацьбы ўзрастаў з кожным конкурсам. Актыўнасць балельшчыкаў, большасць з якіх прадстаўлялі бацькі, перадавалася камандам і дадавала бадзёрасці. Складаным падаўся конкурс “Вадзіцель”, смешным – “Топ-топ”, захапляючым – “Повар” і “Калабок”. Найбольш эмоцый выклікаў “Бег у мяшках”. Самым лепшым “конікам” прызнаны Арцём Шэлег з каманды “Белых”, які на фітболе здолеў рабіць скачкі больш як на 2 метры.