Спорт

“ЮНЫ АЛІМПІЕЦ”

Спаборніцтвы сярод вучняў 6-7 класаў, якія праводзіліся на стадыёне «Палессе”, былі прымеркаваны да 65-годдзя Вялікай Перамогі.

Многія хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню трымалі выпрабаванне на бегавых дыстанцыях, скачках у даўжыню і кіданні мяча на раённым узроўні. Зразумела, да рэкордаў тут было далёка, але знаёмства з «каралевай” спорту атрымалася.

У хлопчыкаў лепш за ўсіх выступіў Яўген Велько з Дзятлавіцкай СШ, які перамог адразу ў трох відах. Вікторыя Захарчук з гэтай жа школы паказала лепшы вынік у бегу на 60 метраў і скачках у даўжыню. Яшчэ адна дзятлаўчанка Дар’я Баўкуновіч далей за ўсіх кінула мяч – на 37 метраў 55 сантыметраў. Другое і трэцяе месца тут занялі лунінчанкі Таццяна Зосіч і Таццяна Лічэўская (СШ №1). Алеся Качановіч з лунінецкай СШ №1 і Аляксандра Хорашава з СШ №2 сталі адпаведна сярэбраным і бронзавым прызёрам у двух дысцыплінах – бегавой і скачковай. На п’едэстал таксама падымаліся Аляксандр Шахатуні і Андрэй Голік (СШ №2 г. Лунінца), Арцём Лазуркоў (СШ №1 г. Лунінца), Іван Давыдоўскі з Лахвы і Павел Шульжык з Палескага.

Старшы трэнер СДЮСШАР па лёгкай атлетыцы Алена Вярэніч падзялілася ўражаннямі:

– Прыемна, што многія трэнеры і настаўнікі адказна падышлі да мерапрыемства і правялі адпаведную работу ў школах. Аднак засмучае тое, што лунінецкія СШ №3 і №4 так і не выставілі каманды. Тым самым трэнеры ДЮСШ былі пазбаўлены магчымасці ўбачыць патэнцыяльны рэзерв, а перспектыўныя школьнікі – цудоўных падарункаў прадастаўленых прыватным прадпрыемствам «Вікторыя”. Вялікі дзякуй Таццяне Удавенка і Юрыю Плаксіну.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть