З АДРЫВАМ У ТРЫ АЧКІ
Падыходзіць да заканчэння турнір па міні-футболе памяці загінуўшых воінаў-афганцаў.
Перад апошнімі гульнямі наперадзе «Базар”, які набраў 19 ачкоў. На тры менш – у «Палессеэлектрамаша” і «РАУС”. У каманды райвыканкама, якая знаходзіцца на чацвёртым месцы, 13 ачкоў.
У напружаным рытме праходзілі гульні на гэтым тыдні. Лідэр без асаблівых цяжкасцей перамог «ДПТК СВ” (7:3), «Райвыканкам” (9:4), «ДЮСШ” (6:3) і згуляў унічыю з «Лунінам” (9:9). Упэўнена правёў сустрэчы «Палессеэлектрамаш”: узяў верх над «РАУС” (8:5), «Любанню” (12:6) і звёў на нічыю паядынак з «ДПТК СВ” (5:5).
Вынікі астатніх матчаў: «ДПТК СВ” – «Лунін” (10:8), «Райвыканкам” – «Сінкевічы” (8:3), «Інформ-прагулка” – «Любань” (4:2), «ДЮСШ” – «Лунін” (2:7), «Лунін” – «Інформ-прагулка” (5:5), «Сінкевічы” – «ДПТК СВ” (7:2), «РАУС” – «ДЮСШ” (5:0), «Райвыканкам” – «РАУС” (2:4), «Сінкевічы” – «Інформ-прагулка” (5:10), «Любань” – «Райвыканкам” (4:7).
У суботу, 13 лютага, у спартыўнай зале сельскагаспадарчага каледжа адбудуцца апошнія матчы: «Лунін” – «Любань” (10.00), «Райвыканкам” – «Палессеэлектрамаш” (11.00) і «Інформ-прагулка” – «ДПТК СВ” (12.00).
Урачыстае закрыццё – у 13 гадзін.