Спорт
З ЧЭМПІЁНАМ – ПА-ЧЭМПІЁНСКУ
Нягледзячы на тое, што “Базар” па-ранейшаму знаходзіцца на ніжніх радках турнірнай табліцы розыгрышу чэмпіянату краіны па міні-футболе, у дамашнім матчы з чэмпіёнам краіны “МАПІДам” здолеў прадэманстраваць гульню, якую даўно чакалі балельшчыкі.
З першых хвілін лунінчане далі сапернікам зразумець, што ўзровень каманды не зусім адпавядае турнірнаму знаходжанню. Па ходу матча, калі на табло было 6:3 на карысць “Базара”, хвалявацца пачалі арбітры, назначаючы адзін за адным пенальці ў вароты гаспадароў. У выніку, госці зраўнялі лік – 6:6. Надзейна згуляў варатар Сяргей Красоўскі. Па словах трэнера каманды Віктара Грыневіча, пахвалы заслугоўвае і гульня Аляксандра Сцяпашкіна, які праявіў актыўнасць як у нападзенні, так і ў абароне.