З МАРАЙ ПРА ПЕРАМОГУ
Спорт

З МАРАЙ ПРА ПЕРАМОГУ

валейбол
накіраваліся ў Віцебск выхаванкі Лунінецкага політэхнічнага каледжа, каб прыняць удзел у валейбольным турніры.
Гэта першы старт у сёлетнім навучальным го-дзе, дзе дзяўчатам давялося дэманстраваць свае ўменні і фізічную падрыхтоўку. На валейбольнай пляцоўцы ім супрацьстаялі каманды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, філіяла Мінскага радыётэхнічнага каледжа і по-літэхнічнага ўніверсітэта. На ўсіх этапах спаборніц-тваў дзяўчаты выдатна справіліся з устаноўкай і задачамі трэнера Аляксандра Мірановіча і ўпэўнена перамаглі ў паядынках. У выніку Таісія Дзя-нішчыц, Марына Рашэцкая, Юлія Хілютыч, Юлія Сінілевіч, Таццяна Танчынская і сёстры Ніна і Алена Вабішчэвіч падняліся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару.
Таісія Дзянішчыц, капітан каманды:
– Вельмі прыемна, што наша каманда так выдатна пачала сезон. І хаця мы разам толькі месяц, але здолелі стаць сапраўднымі сябрамі, што вельмі дапамагае на пляцоўцы. Валейболам займаюся пяты год. Дагэтуль трэніравалася ў роднай вёсцы Рубель Столінскага раёна. Неяк да нас прыязджаў Аляксандр Аляксеевіч і прапанаваў паступіць у політэхнічны каледж. Калі шчыра, то перш-наперш прыцягнуў валейбол, але зараз разумею, што і прафесія прадавец таксама вельмі цікавая. І група ў нас цудоўная. Ніколькі не шкадую, што паступіла ў такую выдатную навучальную ўстанову, дзе можна набыць запатрабаваную прафесію і прысвяціць сябе любімаму віду спорту.
авіямадэлізм
СКЛАДАЕМЫЯ БРОНЗЫ

У Пінску завяршылася адкрытае першынство Брэсцкай вобласці па авіямадэльным спорце.
Лунінеччыну прадстаўлялі члены пярвічнай арганізацыі Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ, створанай на базе Цэнтра дзіцячай творчасці. Першае месца ў катэгорыі F3В заняў Арцём МАНУйла, трэцяе – Ягор Гарбар (на здымку). У выніку лунінчане на чале з кіраўніком Віктарам Кавалёнкам узнагароджаны дыпломам за трэцяе агульнакаманднае месца.
Адначасова праходзіў і адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь памяці Я.І. Смалко. Другім прызёрам стаў таксама лунінчанін Ілья Кіндрук.
Усе пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
мотабол
КУБАК ЗНОЎ ЗАСТАЎСЯ Ў ЛУНІНЦЫ
Сваю перавагу сярод беларускіх каманд даказалі нашы землякі.
У матчах Кубка Беларусі, якія прайшлі ў Пінску, лунінчане перайгралі мінскую «Зару” з лікам 8:3 і пінскі «Аўтамабіліст” (3:1). Шкада, што трыбуны ў суседнім горадзе былі пустымі…
Трэнер «Лунінца” Аляксандр Бабіч рады, што выдатна справіліся з пастаўленымі на сезон задачамі, і ў чарговы раз выказвае словы падзякі фермерам, прыватным прадпрымальнікам, арганізацыям і прадпрыемствам, а таксама ўсім балельшчыкам за пад-трымку каманды. Калі кіраўніцтва ДТСААФ прыме прапановы па змяненню гульняў, то ў наступным годзе нас чакае шмат цікавых сюрпрызаў. Аб іх абавязкова паведамім.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть