Спорт
ЗА ДВА ТУРА ДА ФІНІША
Удалым для «Базара” і пройгрышным для «Граніта” стаў 28-ы тур чэмпіянату краіны па міні-футболе ў вышэйшай лізе.
Сапернікам «Базара” на гэты раз стаў «Камунальнік”. Нягледзячы на тое, што бярозаўскія футбалісты гулялі на сваёй пляцоўцы, яны так і не здолелі скласці канкурэнцыю нашым землякам, якія перамаглі з лікам 3:1. А вось «Граніт” крыху расслабіўся. Страціўшы шанцы трапіць на п’едэстал, мікашэвіцкая каманда прайграла «Медпрэпаратам-Верас” – 2:4.
У нядзелю, 9 мая, «Базар” згуляе дома са «Жлобінам”, «Граніт” – з «Камунальнікам”. Пачатак гульняў у 14 гадзін.