Спорт

ЗА КУБАК БЕЛАРУСІ ПА МОТАБОЛЕ

будуць змагацца пяць мацнейшых каманд краіны. Спаборніцтвы пройдуць на лунінецкім мотадроме з 6 па 9 кастрычніка.

Заўтра, 6 кастрычніка, у 14.00 сустракаюцца «Юнацтва» і «Аўтамабіліст», у 16.30 – адкрыццё Кубка, 17.00 – «Лунінец»–«Зара». 7 кастрычніка ў 11.00 – «Зара»–«Юнацтва», 13.00 – «Аўтамабіліст»–«Азот», 15.00 – «Зара»–«Азот», 17.00 – «Лунінец»–«Аўтамабіліст». 8 кастрычніка, у суботу, у 11.00 «Лунінец»–«Юнацтва», 13.00 – «Аўтамабіліст»–«Зара», 15.00 – «Азот»–«Юнацтва», 17.00 – «Лунінец»–«Азот». У нядзелю, 9 кастрычніка ў 14.00 у фінале сустрэнуцца дзве мацнейшыя каманды. Пасля гульні адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання па выніках Кубка і Адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе. Падтрымайце нашых землякоў і гасцей Лунінца. Кошт білетаў – 5000 рублёў (дарослы) і 2000 (дзіцячы).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть