Спорт
ЗА ПУЦЁЎКУ НА ЧЭМПІЯНАТ СВЕТУ
Лёгкая атлетыка
У Мінску адбыўся міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці славутых спартсменаў.
Гэтыя спаборніцтвы сталі адным з этапаў фарміравання нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету, які пройдзе ў сярэдзіне жніўня ў Карэі. У спаборніцтвах прыняла ўдзел наша зямлячка Ірына Хлюстава. У фінальным забегу на 400 метраў яна фінішавала другой з вынікам 52,95 секунды. Гэта – вынік міжнароднага ўзроўню.
футбол
ПЕРАД ДВУХТЫДНЁВЫМ ПЕРАПЫНКАМ
У канцы першага круга «Граніт” прадэманстраваў сваю лепшую гульню. 15-ты тур каманда правяла на выездзе са сталічным «СКВІЧам”.
Першая палова матча праходзіла ў роўным саперніцтве. У другой абедзьве каманды актывізавалі свае дзеянні. На 62-ой хвіліне «гранітаўцы” згулялі груба супраць Вадавозава, і арбітр назначыў пенальці, які дакладна рэалізаваў Шуманаў. Але гол не стаў выратавальным для гаспадароў. Праз кароткі час пасля розыгрыша вуглавога мяч ад Бойкі трапіў да Панасюка, і той устанавіў раўнавагу. За 10 хвілін да заканчэння гульні атака мікашэвіцкіх футбалістаў закончылася голам у выкананні Малажавага. 1:2 – чарговая перамога нашых землякоў.
Закончыўся першы круг. Каманды адправіліся на двухтыднёвыя канікулы, якія працягнуцца да 13 жніўня. Першую гульню другога круга «Граніт” правядзе дома з «Полацкам”.