Спорт

ЗА ТРЫ ТУРЫ ДА ФІНІШУ

ФУТБОЛ
Адбыліся матчы чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе. “Граніт” гуляў на выездзе са светлагорскім “Хімікам”.
“Гранітаўцы” першымі адкрылі лік у матчы. Зрабіў гэта Міхаіл Гарнак. Гаспадары ў другім тайме адыграліся, але раўнавага трымалася ўсяго хвіліну. Дзмітрый Ігнаценка зноў вывеў мікашэвіцкую каманду наперад. Такім чынам, “Граніт” паклаў у сваю скарбонку тры ачкі. Цяпер у каманды іх 43.
У чарговым туры 3 лістапада, у суботу, на стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Гарадзея”. Пачатак у 15 гадзін.

ЛЁГКАЯ АТЛЕТАКА
СЯБРУЕМ З “АЛІМПАМ”
Другі год працуе ДЮСШ па зімовых відах спорту “Алімп-2011”. Столькі ж часу лёгкаатлеты СДЮШАР “сябруюць” з Лядовай арэнай.
Па выхадных днях юныя спартсмены на чале з трэнерамі Аленай Вярэніч і Святланай Літвіновіч праводзяць заняткі на каньках. На думку Алены Васільеўны, гэта станоўча ўплывае на агульнае фізічнае развіццё і дапамагае дзецям яшчэ больш далучыцца да здаровага ладу жыцця.
Лёгкаатлеты вельмі ўдзячны адміністрацыі спартыўнай установы “Алімп” за прадастаўленую магчымасць кожны тыдзень атрымліваць зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою.
МІНІ-ФУТБОЛ
ПАСЛЯ ТЫДНЁВАГА ПЕРАПЫНКУ
мацнейшыя каманды краіны ў міні-футболе працягнулі барацьбу за чэмпіёнскі тытул.
У Магілёве “Граніт” сустракаўся з дэбютантам – мясцовым клубам “Фортэ”. Нягледзячы на тое, што гаспадары ўдала правялі першы тайм і забілі два мячы, мікашэвіцкія спартсмены здолелі адыграць іх у другой палове сустрэчы. Вызначыліся Генадзь Ярмоліч і Ілья Карпінскі. Такім чынам, “Граніт” запісаў на свой рахунак трэцюю нічыю – 2:2.
А вось “Базару” давялося правесці складаны дамашні паядынак з “Дарожнікам”. У першым тайме госці забілі два мячы. І столькі ж за апошнія дзве хвіліны гульні. 0:4 – паражэнне “Базара”.
4 лістапада, у нядзелю, у Мікашэвічах адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Базар”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть