Спорт
ЗА ВЫХАД У ФІНАЛ

Мотабол
У Лунінцы адбыўся другі круг юнацкага першынства Рэспублікі Беларусь па мотаболе.
Лунінецкая “Ракета”, стартаваўшая з другога месца, правяла матч са слуцкай “СДЮСТШ” і перамагла з лікам 3:0. У другім паядынку сапернікам нашай каманды выступіла пінская “Юнацтва-2”. Гульня завяршылася нічыйным вынікам 1:1. У дзвюх сустрэчах галы ў камандзе “Ракета” забіў вучань СШ №4 Аляксандр БАБРОЎСКІ (на здымку дыплом уручае дырэктар аўташколы ДТСААФ Пётр Рудовіч).

У бліжэйшыя выхадныя ў Пінску адбудзецца фінал, у якім нашым землякам будуць супрацьстаяць пінчане і дзве мінскія каманды. У пятніцу ў 14 гадзін “Ракета” правядзе мятч з “Юнацтвам-2”.
футбол
ГАСЦЯВЫ ПАЯДЫНАК
На адну прыступку ўніз спусціўся “Граніт” у турнірнай табліцы чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе.
У мінулую суботу ў чаговым туры чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе мікашэвіцкая каманда, гуляюючы на выездзе прайграла лідару – сталічнаму “Партызану” з лікам 0:2.
У суботу, 24 верасня, “Граніт” згуляе на выездзе з “Гарадзеяй”.
Міні-футбол
ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА “БАЗАРА”
Адбыліся матчы другога тура чэмпіянату краіны па міні-футболе ў вышэйшай лізе.
У Барысаве без асаблівай складанассці лунінецкі “Базар” узяў верх над мясцовай камандай “Барысаў-900” 6:2. У нашай камандзе вызначыліся Дзмітрый Троцкі, Вячаслаў Міхальчанка (2), Павел Сашнянін, Вадзім Бандарук і Уладзімір Сазонаў.
У Мінску ж “Граніт” у складаным паядынку прайграў “МАПІДу” 3:6. У “гранітаўскай” каманды галы забілі Віталь Халімончык, Дзяніс Кіслюк і Дзмітрый Скакалкін.
У трэцім туры 24 верасня, у суботу, “Базар” згуляе ў Лунінцы з “БЧ” (пачатак у 16 гадзін), а 25 верасня, у нядзелю, “Граніт” правядзе паядынак са светлагорскім “ЦКК” (пачатак у 14 гадзін).