Спорт

ЗА ВЫХАД У ФІНАЛ

Мотабол

 

У Лунінцы адбыўся другі круг юнацкага першынства Рэспублікі Беларусь па мотаболе.

Лунінецкая «Ракета”, стартаваўшая з другога месца, правяла матч са слуцкай «СДЮСТШ” і перамагла з лікам 3:0. У другім паядынку сапернікам нашай каманды выступіла пінская «Юнацтва-2”. Гульня завяршылася нічыйным вынікам 1:1. У дзвюх сустрэчах галы ў камандзе «Ракета” забіў вучань СШ №4 Аляксандр БАБРОЎСКІ (на здымку дыплом уручае дырэктар аўташколы ДТСААФ Пётр Рудовіч).


У бліжэйшыя выхадныя ў Пінску адбудзецца фінал, у якім нашым землякам будуць супрацьстаяць пінчане і дзве мінскія каманды. У пятніцу ў 14 гадзін «Ракета” правядзе мятч з «Юнацтвам-2”.

 

футбол

ГАСЦЯВЫ ПАЯДЫНАК

На адну прыступку ўніз спусціўся «Граніт” у турнірнай табліцы чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе.

У мінулую суботу ў чаговым туры чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе мікашэвіцкая каманда, гуляюючы на выездзе прайграла лідару – сталічнаму «Партызану” з лікам 0:2.

У суботу, 24 верасня, «Граніт” згуляе на выездзе з «Гарадзеяй”.

 

Міні-футбол

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА «БАЗАРА”

Адбыліся матчы другога тура чэмпіянату краіны па міні-футболе ў вышэйшай лізе.

У Барысаве без асаблівай складанассці лунінецкі «Базар” узяў верх над мясцовай камандай «Барысаў-900” 6:2. У нашай камандзе вызначыліся Дзмітрый Троцкі, Вячаслаў Міхальчанка (2), Павел Сашнянін, Вадзім Бандарук і Уладзімір Сазонаў.

У Мінску ж «Граніт” у складаным паядынку прайграў «МАПІДу” 3:6. У «гранітаўскай” каманды галы забілі Віталь Халімончык, Дзяніс Кіслюк і Дзмітрый Скакалкін.

У трэцім туры 24 верасня, у суботу, «Базар” згуляе ў Лунінцы з «БЧ” (пачатак у 16 гадзін), а 25 верасня, у нядзелю, «Граніт” правядзе паядынак са светлагорскім «ЦКК” (пачатак у 14 гадзін).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть