Спорт

ЗА ВЫХАД У ПЛЭЙ-ОФ

Стартаваў чэмпіянат раёна па валейболе. У параўнанні з мінулым годам колькасць каманд зменшылася (мужчынскіх на 2, жаночых на 1). Між тым, сапраўдныя аматары спорту ўсё ж знайшлі магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах.

“Феміда” (на здымку) вельмі актыўна рыхтавалася да чэмпіянату і нават набыла новую форму. Па першай гульні з “Дварцом”, у якой вартавыя закона перамаглі з лікам 3:0, можна было заўважыць, што сёлета яны настроены толькі на перамогу. У кожным сэце “Прафліцэй” годна супрацьстаяў тытулаванаму “Граніту”, які ўсё ж здолеў узяць верх. Каманда “Беларусбанка” цяпер выступае як зборная Лунінца і у першы дзень у трох сэтах перамагла “ЖКГ”.

У другі дзень спаборніцтваў выклікаў цікавасць матч з удзелам “Граніта” і “Лунінца”. Лік 2:3 сведчыць аб тым, што барацьба была напружанай, але, відавочна, што яна працягнецца і ў фінале, які адбудзецца ў Мікашэвічах. “Феміда” перайграла “ЖКГ” (3:0), “Прафліцэй” – “Дварэц” (3:1).

У дзяўчат дзве каманды выставіла лунінецкая СШ № 2 – “Вікторыя” і “Юнацтва”. У стартавым матчы яны згулялі 3:0. “Граніт” з такім жа лікам перамог “Прафліцэй”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть