Спорт

ЗАПРАШАЕ ТРЭНАЖОРНАЯ ЗАЛА

Здаецца зусім нядаўна пачала працаваць Лядовая арэна. За гэты кароткі тэрмін яна стала для многіх лунінчан любімым месцам правядзення вольнага часу. Цяпер пакатацца на каньках можна з 9.30 да 23.00. А з 1 ліпеня ў «Алімпе-2011” пачала працаваць трэнажорная зала. Аб новым відзе дзейнасці расказвае намеснік дырэктара Алена НЕКРАШЭВІЧ:

– Мы робім ўсё магчымае, каб кожны наведвальнік нашага цудоўнага спартыўнага комплекса змог знайці занятак па душы. Зрабіць фігуру зайздроснай дапаможа комплексны трэнажор для развіцця мышц спіны, ног, грудзі і прэса. Ёсць асобныя станкі для умацавання фізічнага здароўя. Для аматараў цяжкай атлетыкі прадугледжаны лаўкі для жыма, тры штангі і вялікі гантэльны рад.

Калі вы не ведаеце, з чаго пачаць і як размеркаваць нагрузку, вам дапаможа інструктар Анатоль Маркавічэнка – майстар спорту, неаднаразовы пераможца і прызёр Рэспублікі Беларусь па паўэрліфцінгу.

Трэнажорная зала працуе па наступным графіку: панядзелак і аўторак з 15.00 да 22.00 (перапынак з 18.00 да 19.00), серада, чацвер, пятніца і нядзеля з 14.00 да 22.00 (перапынак з 18.50 да 19.50). Выхадны – субота.

Разавы білет на 1 занятак, які працягваецца паўтары гадзіны, каштуе 5 тысяч рублёў. Пастаянныя наведвальнікі могуць набыць абанемент на 8 або 12 заняткаў па цане адпаведна 35000 і 50040 рублёў.

Уваход у трэнажорную залу з тыльнага боку Лядовай арэны. Прыходзьце, не пашкадуеце!

 

футбол

НА МЯЖЫ ФАНТАСТЫКІ

Менавіта так гуляе ў гэтым сезоне «Граніт” у чэмпіянаце краіны па футболе ў першай лізе.

Шостую нічыю запісала каманда на свой рахунак. На гэты раз нулявы вынік быў зафіксаваны ў матчы з гомельскім «ДСК”. Не было б так крыўдна, калі б лік адпавядаў тым падзеям, якія разгортваліся на поле. На справе ж, «гранітаўцы”, як кажуць, «правіселі” на варотах гасцей паўтара тайма, а гол так і не забілі. Двойчы мяч рэальна мог апынуцца ў сетцы: пасля ўдара Маргульца са штрафнога ён трапіў у перакладзіну, а Філіновіч прабіў у штангу.

У 12-ым туры, які адбудзецца 9 ліпеня, у суботу, на стадыёне «Палессе” «Граніт” будзе прымаць светлагорскі «Хімік”. Пачатак у 18 гадзін. Білеты можна набыць у касах стадыёна з 15.00.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть