Спорт

ЗАРАД БАДЗЁРАСЦІ І ВОПЫТ СПАБОРНІЦТВА

Хакей

атрымалі выхаванцы ДЮСШ па зімовых відах спорту, прыняўшы
ўдзел у хакейным турніры, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны.

Першае месца заваявалі выхаванцы старэйшага ўзросту
(1998-99 гадоў нараджэння), другое – хакеісты 2000-2001 г.н.  і трэцяе – самыя юныя спартсмены 2002-2003
г.н.

Каманда пераможца ўзнагароджана Кубкам, а прызёры
дыпломамі адпаведных ступеней. Лепшымі ігракамі названы Яўген байда, Віталь
Чарнавокі, Аляксандр Валасюк, Арцём Сцепановіч, Максім Вярэніч і Уладзіслаў
Андрайчук. Спецыяльнымі прызамі адзначаны самыя маленькія хакеісты Арцём
Усціменка і Георгій Збароўскі.

Трэніруюць юнакоў Раман Паліцынскі, Яўген Марозаў і
Дзмітрый Дырда.

ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ФІНАЛІСТЫ

У мужчынскім першынстве пасля чатырох тураў ні адной з
каманд не ўдалося прайсці асноўны круг спаборніцтваў.

Між тым, чацвёрка фіналістаў вызначылася. Сенсацый не
адбылося. Лідары не мяняюцца на працягу некалькіх год. Прызавыя месцы
разыграюць «Рэдзігерава”, «Феміда”, «Беларусбанк” і «Граніт”.

Гульні плэй-оф абдудуцца 4,9 і 10 сакавіка ў спартыўнай
зале політэхнічнага каледжа.

 

КУБАК – У «ПАЛЕССЕЭЛЕКТРАМАША”

Захапіўшы лідарства ў «афганскім” турніры па
міні-футболе, каманды «Палессеэлектрамаш” і «ІП” з аднолькавым вынікам падышлі
да фінішнага адрэзку.

Лёс Кубка залежаў ад таго, як будуць развівацца падзеі ў
паядынку паміж лідарамі. Гульня аказалася нарэдкасць напружанай і ўпартай.
Ніхто не хацеў мірыца з паражэннем. Ініцыятыва на працягу ўсяго матча
пераходзіла ад адной каманды да другой. І ўсё ж, больш удачлівымі аказаліся
завадчане, якія ўзялі верх з лікам 5:4. Ва ўрачыстаў абстаноўцы пры ўдзеле
ветэранаў вайны ў Афганістане «Палессеэлектрамашу” быў уручаны пераходны Кубак.
Сябрэбраная ўзнагарода дасталася «ІП”, бронза – у «Луніна”. Усе прызёры
атрымалі медалі ад РФСК «Здароўе”, згодна з заваяваным месцам.

 ПЕРАМОЖНЫ ТУР

Упершыню ў гэтым чэмпіянаце краіны па міні-футболе
адначасова перамогу ў чарговым туры святкавалі абедзве нашы каманды.

У дамашнім матчы «Граніт” узяў верх над сталічным
«Дарожнікам” – 5:3. Прычым, па ходу гульні мікашэвіцкія футбалісты вялі з лікам
5:1, утрымаўшы перавагу да канца матча. У «гранітаўцаў” вызначыліся Дзяніс
Кіслюк (2), Вадзім Ціткоў (2) і ВітальХалімончык.

Яшчэ больш упэўненую перамогу заваяваў «Базар” у матчы з
магілёскай «Спартландыяй”. Лунінчане не далі гасцям асвоіцца на пляцоўкі і з
першых хвілін сталі дыктаваць свае ўмовы. Толькі прапусціўшы ў вароты тры мячы
госці прадпрынялі намаганні, каб выправіць сітуацыю. Але было позна. «Базар”
злавіў «кураж”, і лунінецкую каманды было не магчыма спыніць. У выніку
доўгачаканая перамога – 7:3. Аўтарамі галоў сталі Вячаслаў Міхальчанка,
Аляксандр Рапецкі (3), Павел Сашнянін, Дзмітрый Троцкі і Міхаіл Санюковіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть