Спорт
ЗДАРОВЫ АДПАЧЫНАК
Турызм
На Белае возера на раённы турзлёт, які праходзіў у мінулыя выхадныя, з’ехаліся 7 каманд – “Беларусбанк”, “Спецжалезабетон”, “Чыгуначнікі”, “БРСМ”, “Гудкі”, СВК “Багданаўка” і “Вулькаўскі світанак”.
У валейболе не першы год лепшымі сталі прадстаўнікі “Беларусбанка”. У дартсе не было роўных аматарам турызму з “Вулькаўскага світанка”. У мастацкай самадзейнасці вызначыліся “Гудкі”. Самыя смачныя стравы прыгатавалі каманды “Спецжалезабетона” і “Багданаўкі”. Тройчы перамогу святкавалі чыгуначнікі – у тэхніцы пешага турызма, стральбе і кіданні палена. Яны ж былі лепшымі і ў агульным заліку.
Удзельнікі спаборніцтваў і арганізатары турзлёта выказваюць удзячнасць кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за падтрымку каманд.
Хакей
ПРАФЕСІЯНАЛЫ – У ГОСЦІ
З 25 ліпеня па 7 жніўня на збор у Лунінец прыедзе хакейная каманда “Брэст”.
Трэніровачныя гульні будуць праходзіць штодзень на лядовай арэне “Алімп-2011”.
Футбол
Б’Е РЭКОРД ПА НІЧЫІХ
Сёмую ў гэтым сезоне нічыю запісаў на свой рахунак “Граніт” у чэмпіянаце краіны па футболе ў першай лізе.
У матчы, які праходзіў у Пінску з мясцовай “Хваляй”, лік мячам так і не быў адкрыты. Заваяванае ачко дазволіла “гранітаўцам” захаваць 10-ую пазіцыю.
У суботу, 23 ліпеня, на гарадскім стадыёне “Палессе” адбудзецца матч з удзелам каманд “Граніт” і “Клечэск” (Клецк). Пачатак у 18.00. Білеты – у касах стадыёна з 15 гадзін.