Спорт

ЗЛЁТ МЯНЯЕ ДЫСЛАКАЦЫЮ

Звычайна настаўнікі збіраліся на турыстычныя спаборніцтвы на Белым возеры. Сёлета ж вырашылі змяніць месца дыслакацыі і перамясціліся ў маляўнічы куточак эколага-асветніцкага цэнтра заказніка “Сярэдняя Прыпяць”.
Прыехаўшы на месца, адразу ацанілі перавагі: добраўпарадкаваная тэрыторыя, спартыўныя пляцоўкі, цудоўны вадаём, альтанкі, павеці, абсталяваныя спецыяльныя месцы для кастрышчаў і мангал. Усё гэта не адбірала сілы на дробязі і натхняла на барацьбу.
З першага выпрабавання 7 каманд актыўна імкнуліся трапіць у прызёры. У тым ліку – і прадстаўнікі Рэдзігераўскай школы на чале з дырэктарам Інай Рахацэвіч, якія ўпершыню выказалі жаданне паўдзельнічаць у турыстычным злёце.
У спаборніцтвах па валейболе і дартсе першае месца занялі настаўнікі Палескай СШ. На перамогу ў пешаходным турызме настроіў сваю каманду дырэктар Азярніцкай БШ Юрый Коўшык. Дзякуючы ўмеламу кіраванню дырэктара Віталя Трэгубава, педагогі лунінецкай СШ №3 сталі лепшымі ў пераадоленні водных перашкод, а настаўнік Уладзімір Вабішчэвіч паказаў самыя хуткія хвіліны ў кіраванні лодкай. Праявіўшы кемлівасць, хуткасць і спрытнасць у спартыўных эстафетах, каманды Язвінскай СШ і ясляў-садка №11 г. Лунінца падзялілі першае месца.
Усе без выключэння выдатна справіліся з прэзентацыямі і прыгатаваннем “турысцкіх страў” – фаршыраваныя шчупакі, вітамінныя салаты, “азяр-ніцкія” клубніцы… Самымі арыгінальнымі і непаўторнымі прызнаны настаўнікі лунінецкай СШ №2. Стан іх лагера і кухні быў выдатным на працягу ўсіх спаборніцтваў. Яны ж вызначыліся і ў мастацкай самадзейнасці разам з камандамі Палескай СШ і ясляў-садка №11.
У агульнакамандным заліку па выніках усіх выпрабаванняў перамагла зборная ясляў-садка №11. Другое месца – у лунінецкай СШ №2, трэцяе – у Палескай СШ. Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і прэміямі райкама прафсаюза і прызамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Арганізатары і ўдзельнікі турзлёту выказваюць удзячнасць у дапамозе правядзення спаборніцтваў работнікам заказніка на чале з дырэктарам Васілём Мардухаем, а таксама – галоўнаму суддзі спаборніц-тваў Віталю Каташуку.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть