Спорт
ЗЫШЛІ З ДЫСТАНЦЫІ
Футбол
У Брэсце адбыўся паўфінал першынства вобласці па футболе сярод юнакоў 1997-98 гадоў нараджэння.
У ім прынялі ўдзел 8 мацнейшых каманд, у іх ліку зборная нашага раёна. На жаль, у паядынку з равеснікамі з Баранавіч лунінчане ўступілі 1:3. Тым самым дарога ў фінальную частку спаборніцтваў для іх аказалася закрытай.
Баскетбол
ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ФІНАЛІСТЫ
Нягледзячы на тое, што да заканчэння круга чэмпіянату раёна па баскетболе застаецца адзін тур, пуцёўкі ў фінал ужо разыграны.
Працягнуць барацьбу за чэмпіёнскі тытул і прызавыя месцы “ДРБУ-101 і сельскагаспадарчы каледж”, “Беларусбанк”, “Гудкі” і “Граніт”. Самыя захапляльныя матчы чакаюцца ў нядзелю, 17 красавіка, з 10.00 у політэхнічным каледжы.
Лёгкая атлетыка
ВЫСОКІМ ВЫНІКАМ У КРОСЕ
паспрыяў водар сасновага бору ў раёне ліцэя, дзе праходзіў раённы этап спаборніцтваў.
На старт выйшлі каманды сярэдніх і базавых школ. Самыя маленькія спартсменкі перадольвалі дыстанцыю 500 метраў. Тут не было роўных Ліне Трухновай з СШ №2 г. Лунінца. Другое месца заняла дзятлаўчанка Віка Захарчук, трэцяе – Насця Стрэчань.
Больш падрабязная інфармацыя – у наступную пятніцу.
Бокс
ПЕРШЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ НА ВЫЕЗДЗЕ
можна назваць удалымі для юных баксёраў РФСК “Здароўе”.
Чацвёра лунінчан прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Жабінкаўскага раёна, куды з’ехаліся прадстаўнікі 6 гарадоў Брэстчыны.
Прадэманстраваўшы характар і волю да перамогі, Аляксандр Цяльпук і Алег Богдан з лунінецкай СШ №1 усё ж не здолелі дайсці да фіналу. А вось Дзмітрый Барысевіч (СШ №4) і Дзмітрый Сталярчук (СШ №1) даказалі, што здольныя дасягнуць самых высокіх вяршынь і занялі адпаведна першае і другое месцы. Цяпер юнакі рыхтуюцца да спартакіяды школьнікаў, якая пройдзе ў маі ў Баранавічах.
Міні-футбол
ЗА “ЗАЛАТУЮ” КАМАНДУ
Нацыянальная зборная Беларусі па міні-футболе ў пяты раз стала чэмпіёнам свету сярод спартсменаў са слабым зрокам. Спаборніцтвы праходзілі ў турэцкай Анталіі.
За беларускую каманду выступаў і прадстаўнік мікашэвіцкага “Граніта” Аляксандр Мароз. Віншуем земляка з перамогай!
ХХХ
У суботу, 16 красавіка, адбудуцца матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. “Граніт” згуляе на выездзе са сталічным “Ітранзішэн-БГУФК”, а “Базар” – у Гомелі з “БЧ”.
Тэніс
НА ВЫШЫНІ – ДЗЯТЛАЎЧАНЕ
У Дварцы ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў сабраліся фіналісты тэнісных спаборніцтваў.
Услед за дзяўчатамі прызавыя месцы разыгралі юнакі. Лепшымі сталі дзятлаўчане (трэнер Уладзімір Канапацкі), якія ў паядынку абыгралі гаспадароў (трэнер Васіль Коўшык) з лікам 3:2. Бронзавымі прызёрамі сталі школьнікі Бастынскай СШ (трэнер Аляксандр Зылевіч). Далей у турнірнай табліцы размясціліся каманды Любачынскай, Вулькаўскай 2 СШ, ліцэя, Лобчанскай і Багданаўскай СШ.
Прыз лепшага іграка турніра ад аддзела па спаравах моладзі райвыканкама атрымаў дзятдаўчанін Руслан Канапацкі. У канцы красавіка прадстаўнікі Дзятлавіцкай і Дварэцкай СШ прадставіць раён на абласных спаборніцтвах.