Спорт

Адно ачко

fizruki-029

Традыцыяй стала на зімовых канікулах праводзіць спартакіяду сярод настаўнікаў фізічнай культуры і трэнераў спартыўных школ.

Сёлета ў спартыўнай зале сабраліся тры каманды. Зборную гарадскіх школ Лунінца і Мікашэвіч узначаліў Аляксандр Аляшкевіч (СШ №2 г. Лунінца), вясковых школ – Аляксандр Гарагляд (Лунінская СШ), спецыялізаваных спартыўных устаноў – Міхаіл Санюковіч (СДЮШАР).

Удзельнікаў спаборніцтваў вітала старшыня райкама прафсаюзаў Нэлі Рафаловіч. Яна ж разам з іншымі аматарамі спорту сачыла за ходам падзей і падтрымлівала калег на працягу ўсіх выпрабаванняў. Усяго іх было 7.

У дартсе і валейболе перамаглі трэнеры-выкладчыкі спартыўных школ, якія занялі выніковае трэцяе месца. У футбольным боўлінгу і настольным тэнісе не было роўных вясковым настаўнікам. Яны ж сталі сярэбранымі прызёрамі спартакіяды. А перамога дасталася зборнай гарадскіх школ, якая была недасягальнай у гіравым спорце, баскетбольнай эстафеце, кіданні калец, і ў выніку ўсяго на адно ачко апярэдзіла бліжэйшых праследавальнікаў.

Узнагароды пераможцам і прызёрам прадаставілі прафсаюзная арганізацыя і РФСК “Здароўе”. Прызы лепшым спартсменам Іне Насковіч (СШ №2 г. Лунінца) і Вользе Верас (Краснавольская яслі-сад-БШ) уручыў старшыня райкама прафсаюзаў Ігар Гапон.

fizruki-001 fizruki-002 fizruki-003 fizruki-004 fizruki-005 fizruki-006 fizruki-007 fizruki-008 fizruki-009 fizruki-010 fizruki-011 fizruki-012 fizruki-013 fizruki-014 fizruki-015 fizruki-016 fizruki-017 fizruki-018 fizruki-019 fizruki-020 fizruki-021 fizruki-022 fizruki-023 fizruki-024 fizruki-025 fizruki-026 fizruki-027 fizruki-028 fizruki-030

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть