Спорт

Адстаялі кубак

БаскетболУ першынстве раёна па баскетболе, якое праходзіла  ў рамках спартакіяды школьнікаў сярод юнакоў бралі ўдзел 12 каманд.

Напрамую ў фінал прайшлі лідары занальных спаборніцтваў – лунінецкія СШ №1 і №4, мікашэвіцкая СШ №1 і Вялуцкая СШ. У дадатковым раўндзе за яшчэ адну пуцёўку змагаліся баскетбалісты гімназіі г. Лунінца, Лунінскай, Кажан-Гарадоцкай і Дзятлавіцкай СШ. Яе ўладальнікамі сталі дзятлаўчане.

І вось доўгачаканы фінал, які праходзіў у 2 туры па кругавой сістэме. Мікашэвіцкія баскетбалісты захапілі лідарства і не аддалі яго да заканчэння турніру. Такім чынам, кубак другі год запар застаўся ў мікашэвіцкай СШ №1. Яе прадстаўнік Дзмітрый Дубаносаў прызнаны лепшым іграком і ўзнагароджаны падарункам ад РФСК “Здароўе”. Другое месца занялі вучні Дзятлавіцкай СШ, трэцяе – Вялуцкай СШ. Далей у турнірнай табліцы размясціліся зборныя лунінецкіх СШ №4 і СШ №1.

ХХХ

Цяпер у барацьбу ўключыліся дзяўчаты.

Аспрэчваць лідарства будуць 9 каманд. Без адбору ў фінал трапілі мінулагоднія прызёры – Дзятлавіцкая СШ, мікашэвіцкая СШ №1 і Лахвенская СШ.

Апошні фінальны тур адбудзецца 11 лютага ў спартыўнай зале лунінецкай СШ №4.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть