Аматары выходзяць на старт
Спорт

Аматары выходзяць на старт

хоккейУ нядзелю хакейны клуб “Лунінец” у стартавым матчы Заходняй хакейнай аматарскай лігі прымаў каманду “Івацэвічы”.

Гульня атрымалася захапляльнай і вельмі эмацыянальнай. На радасць балельшчыкаў лунінецкая каманда перайграла гасцей з лікам 6:3. Вызначыліся Яўген Марозаў (2), Дзмітрый Грыцкевіч (2), Міхаіл Кудзін і Уладзімір Жукаў.

У аўторак, 15 кастрычніка, ХК “Лунінец” у Пінску правядзе матч з камандай “Волат”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть