Перамагаюць мацнейшыя
Спорт

Перамагаюць мацнейшыя

камандаНягледзячы на тое, што ў нядзелю літаральна вярнулася зіма, у спартыўнай зале СДЮШАР было спякотна. Гэтаму спрыялі фінальныя паядынкі адкрытага чэмпіянату раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд.
У барацьбе за трэцяе месца сустрэліся каманды “Беларусбанк” і “Граніт”. Без асаблівых цяжкасцей банкіры ў трох сэтах узялі верх і сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў.
Матч за тытул чэмпіёна з удзелам каманд “Феміда” і “Рэдзігерава” быў вельмі напружаным і цікавым на падзеі. У першым сэце, асабліва ў яго канцоўцы, “служыцелі закону” праявілі зайздросную волю да перамогі і ўзялі верх – 28:26. Але нягледзячы на тое, што ў трох наступных партыях яны аказвалі годнае супраціўленне, рэдзігераўскія валейбалісты аказаліся мацнейшымі (25:17, 25:23, 25:16) і заслужана перамаглі.
Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагаро-джання спартсменаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, які ўручыў кубкі, дыпломы і медалі прызёрам.
Трэнер каманды “Феміда” Андрэй Лукашэвіч:
– Чэмпіянат прайшоў на высокім узроўні. Мы выступілі з ініцыятывай, каб сёлета зрабіць яго адкрытым. Думаю, гэта цудоўна. Узровень каманд, дзякуючы “легіянерам”, узрос, паявілася магчымасць спаборнічаць з валейбалістамі суседніх раёнаў. Ды і інтрыга захоўвалася да апошняга. “Рэдзігерава” сёння больш роўная і стабільная каманда. У іх ёсць выдатны звязваючы ігрок Аляксанд Крывапуст, які заслужана прызнаны лепшым валейбалістам турніру. Віншую іх з перамогай.
Трэнер каманды “Рэдзігерава” Юрый Даніловіч:
– Вельмі задаволены, што каманда дабілася поспеху. Тым больш, што з “Фемідай” – даўнія сапернікі. Летась яна стала пераможцай. А два гады таму ў барацьбе за першае месца мы таксама гулялі з ёй і перамаглі з такім жа лікам – 3:1. Увогуле, чэмпіянат прайшоў вельмі цікава. Прыемна, што пашырыліся межы, і паявілася магчымасць гуляць з камандамі з Пінска і Жыткавіч. Што датычыць судзейства і арганізацыйных момантаў, то ўсё прайшло на высокім узроўні. Дзякуй усім камандам за сумленную і бескампрамісную гульню.

 

Бальзам на душу

Пасля няўдалых апошніх двух тураў “Базар”, урэшце, парадаваў выніковай
і прыгожай гульнёй.
У матчы чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе лунінчане прымалі каманду “Рудакова”, якая замыкае турнірную табліцу. Нават нягле-дзячы на тое, што госці адкрылі лік, гульня праходзіла пад дыктоўку “Базара”, які перамог з буйным лікам – 11:1.
У нашай камандзе вызначыліся Дзмітрый Коўшык, Алег Грыцук (5), Уладзімір Тур, Аляксандр Мяць, Дзяніс Кіслюк, Міхаіл Санюковіч і Андрэй Волчак.
Складана давялося “Граніту”, які ў дамашнім паядынку гуляў са сталічным “Дарожнікам”. Па-дзеі разгортваліся драматычна. Гаспадары прапусцілі на першай хвіліне мяч, а на шостай – яшчэ два. Але ж “гранітаўцам” зараз нельга губляць ачкі, калі разлічваюць працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Яны гэта добра разумелі. Да перапынку мікашэвіцкая каманда адыграла два мячы. Вадзім Ціткоў і Аляксандр Самусевіч удала завяршылі стандартныя розыгрышы – са штрафнога і з вуглавога. У другім тайме гаспадары выраўнялі сітуацыю намаганнямі Алега Калуцкага. Але тут жа паследаваў адказ гасцей, мінімальная перавага якіх захоўвалася да 38-ай хвіліны. І тут Сяргей Вацяк зноў зраўняў пазіцыі. За лічаныя секунды да фінальнай сірэны меў магчымасць вывесці “гранітаўцаў” наперад Аляксандр Самусевіч, але мяч трапіў у перакладзіну. 4:4 – канчатковы вынік гульні.

 

МІЖСЕЗОННЕ
Завяршаецца падрыхтоўчы перыяд да чарговага чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд першай лігі.
Старт будзе дадзены 19 краса-віка. Першы матч ФК “Граніт” правядзе дома са “Смаргонню”. Яшчэ ёсць час, каб як след падрыхтавацца да адказных паядынкаў і дабіцца пастаўленай задачы – выйсці ў элітны дывізіён.
Днямі каманда вярнулася са збораў, якія праходзілі ў Тамашоўцы пад Брэстам. На працягу месяца “гранітаўцы” мелі магчымасць не толькі ўдасканальваць майстэрства ў ходзе трэніровак, але і праверыць сілы ў гульнях з іншымі футбольнымі клубамі. Так, паядынак з дублёрамі брэсцкага «Дынама» завяршыўся перамогай мікашэвіцкай каманды – 1:0, з асноўным саставам брэстчан згулялі ўнічыю – 2:2, «Граніт» – «Славія» (Мазыр) – 2:1, «Граніт» – «Гарадзея» – 3:0.
22 сакавіка адбудзецца таварыская сустрэча з пінскай “Хваляй”.

 

КАЛЯНДАР ЧЭМПІЯНАТУ
У Доме футбола адбылася жараб’ёўка чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі. Прадастаўляем вашай увазе каляндар з удзелам ФК “Граніт” (Мікашэвічы).
Першы круг
1 тур: 19 красавіка, субота
Граніт – Смаргонь
2 тур: 26 красавіка, субота
Бяроза-2010 – Граніт
3 тур: 4 мая, нядзеля
Граніт – Хімік
4 тур: 7 мая, серада
Мінск-2 – Граніт
5 тур: 11 мая, нядзеля
Граніт – Іслач
6 тур: 17 мая, субота
Смалявічы-СТІ – Граніт
7 тур: 25 мая, нядзеля
Граніт – Гомельжелдортранс
8 тур: 31 мая, субота
Рэчыца-2014 – Граніт
9 тур: 7 чэрвеня, субота
Граніт – Гарадзея
11 чэрвеня
1/32 фіналу Кубка
Рэспублікі Беларусь 2014/2015.
10 тур: 15 чэрвеня, нядзеля
Славія – Граніт
11 тур: 21 чэрвеня, субота
Граніт – Ліда
12 тур: 28 чэрвеня, субота
Хваля – Граніт
13 тур: 5 ліпеня, субота
Граніт – Звязда-БДУ
14 тур: 12 ліпеня, субота
Слонім – Граніт
15 тур: 19 ліпеня, субота
Граніт – Віцебск
26 ліпеня
1/16 фіналу Кубка
Рэспублікі Беларусь 2014/2015.
Другі круг
16 тур: 9 жніўня, субота
Смаргонь – Граніт
17 тур: 17 жніўня, нядзеля
Граніт – Бяроза-2010
18 тур: 30 жніўня, субота
Хімік – Граніт
19 тур: 6 верасня, субота
Граніт – Мінск-2
20 тур: 13 верасня, субота
Іслач – Граніт
21 тур: 20 верасня, субота
Граніт – Смалявічы-СТІ
22 тур: 27 верасня, субота
Гомельжелдортранс – Граніт
23 тур: 4 кастрычніка, субота
Граніт – Рэчыца-2014
24 тур: 11 кастрычніка, субота
Гарадзея – Граніт
25 тур: 18 кастрычніка, субота
Граніт – Славія
26 тур: 25 кастрычніка, субота
Ліда – Граніт
27 тур: 1 лістапада, субота
Граніт – Хваля
28 тур: 8 лістапада, субота
Звязда-БДУ – Граніт
29 тур: 15 лістапада, субота
Граніт – Слонім
30 тур: 22 лістапада, субота
Віцебск – Граніт



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть