Спорт

Басейн – на прафілактыцы

На мінулым тыдні басейн спыніў работу – такая навіна хутка разляцелася па раёне. У чым прычына? Адказвае дырэктар Аляксандр БЛАГАДЗЁРАЎ:
– Не працуе толькі спартыўная чаша. Заняткі ў малой чашы, а таксама більярднай і трэнажорнай залах прахо-дзяць у ранейшым рэжыме. “Дэльфін” пакуль знахо-дзіцца на гарантыі, таму на гэтым тыдні рабочыя падраднай будаўнічай арганізацыі, якая працавала на ўзвядзенні аб’екта, прыступілі да плітачных работ. Наперадзе – прафілактыка даху. Мяркую, на ўхіленне ўсіх агрэхаў спатрэбіцца прыкладна месяц.

 

УПЕРШЫНЮ – НА П’ЕДЭСТАЛ
Перад пераможцамі раённай спартакіяды школьнікаў па баскетболе – вучнямі Дзятлавіцкай СШ – адкрыўся шлях на абласныя спаборніцтвы, якія сёлета ўпершыню арганізавалі ў фармаце школьнай баскетбольнай Лігі-2014.
Занальны этап праходзіў у Пінску. Яго паспяхова пераадолелі дзяўчаты, а вось юнакам не хапіла ўсяго аднаго ачка, каб рухацца наперад. У Брэсце сабраліся фіна-лісты, у лік якіх трапілі дзятлаўчанкі. У напружанай барацьбе з брэстаўчанкамі і дзяўчатамі з Мокраўскай СШ (Іванаўскі раён) нашы зямлячкі ўпершыню сталі бронзавымі прызёрамі абласных спаборніцтваў. Трэніруе каманду Уладзімір Кацуба.

 

ГУЛЯЛІ Ў ШАШКІ ФАРАОНЫ, У РАСІІ – ГРАФЫ І БАРОНЫ…
З тых часоў прайшлі стагоддзі, але любоў да гэтай настольнай гульні захавалася ў жыхароў нашага раёна.
У прыватнасці, у Бродніцы, дзе аматар шашак Пётр Пясоцкі імкнецца захаваць добрыя традыцыі.
Днямі тут прайшоў чарговы турнір. У сельскім клубе сабраліся мясцовыя прыхільнікі гульні і з бліжэйшых навакольных вёсак. У барацьбу ўступілі 11 мужчын і 6 юнакоў. У лідарстве Сцяпана Грэбеня мала хто сумняваўся. Ён і перамог, набраўшы 9,5 з 10 ачкоў. Годную канкурэнцыю склаў яму Пётр Майсак, які ўпершыню завітаў на турнір з Міжлесся і адразу стаў сярэбраным прызёрам. Трэцюю суму балаў набраў Уладзімір Грэбень.
У юнакоў пераможцам стаў 6-класнік Бродніцкай СШ Дзмітрый Кузьміч. Другое месца заняў Артур Нявенчаны, трэцяе – Сяргей Баўкуновіч.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў ад РФСК “Здароўе”. Удзельнікі спаборніцтваў выказваюць удзячнасць фундатарам – фермеру Леаніду Ермаковічу і індывідуальнаму прад-прымальніку Сяргею Майсаку.

 

ЧАЦВЁРКА ВЫЗНАЧЫЛАСЯ
Нягледзячы на тое, што да фінальнай часткі адкрытага чэмпіянату раёна па валейболе застаецца час, чацвёрка лідараў ужо вызначылася.
Наўрад ці хто зможа абыйсці “Граніт”, у якога на сёння 21 ачко. Ён таксама не ўмяшаецца ў папярэднюю разборку за першыя тры месцы. На іх прэтэндуюць “Беларусбанк” (26 ачкоў), “Феміда” (25) і “Рэдзігерава” (24).
У наступных двух турах чакаецца цікавая барацьба 8 сакавіка, у суботу, паміж камандамі “Беларусбанк” і “Феміда”. Пачатак у 10.00 у спартыўнай зале політэхнічнага каледжа. На наступны дзень, 9 сакавіка, у гэты ж час адбудзецца матч з удзелам “Феміды” і “Граніта”, а ў 11.30 – “Жыткавічы” і “Беларусбанк”.

 

РЭКОРДНЫ “ЎРАДЖАЙ”
прапушчаных у свае вароты мячоў сабраў у чарговым туры чэмпіянату краіны па міні-футболе “Базар”.
У тым, што дамашняя гульня з лідарам чэмпіянату “МАПІДам” будзе складанай, мала хто сумняваўся. Тым больш, што па аб’-ектыўных прычынах – хвароба, “ліміт” жоўтых картак і г.д. – гульню прапускала шэраг вядучых ігракоў, у тым ліку і варатар. Але ў тое, што гэта будзе сапраўдны разгром, нават і падумаць ніхто не мог. А пачалося з таго, што першы мяч уляцеў у сетку варот праз 8 секунд пасля пачатку матча, апошні 20-ты(!) – за секунду да фінальнай сірэны. На гэтым фоне неяк незаўважанымі аказаліся два галы гаспадароў. Такім чынам, “Базар” запісаў у сваю гісторыю не зусім прыемны рэкорд прапушчаных мячоў за адну гульню.
“Гранітаўцы” таксама гулялі дома. Іх сапернікам выступіў гомельскі “БЧ”, які з першых хвілін завалодаў ініцыятывай. Толькі прапусціўшы ў свае вароты чатыры мячы, мікашэвіцкія футбалісты знайшлі “ключы” да варот чыгуначнікаў. І ўсё ж, гаспадарам не хапіла гульнявога часу, каб зраўняць лік. У выніку – 4:5.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть