“Базар” падтрымлівае дзіцячы футбол
Спорт

“Базар” падтрымлівае дзіцячы футбол

физраУ фінале раённых спаборніцтваў па міні-футболе ў рамках спартакіяды школьнікаў сустрэліся чатыры мацнейшыя каманды – СШ №2 г. Лунінца, СШ №2 г. Мікашэвічы, Лахвенскай і Дзятлавіцкай СШ.
Чацвёрты год запар турнір праходзіць пры фундатар-скай дапамозе галоўнага трэнера ФК “Базар” Віктара Грыневіча. Ён з задавальненнем сачыў за падзеямі фінальных паядынкаў, якія разгортваліся на спартыўнай пляцоўцы СДЮШАР.
Нечакана для ўсіх упэўнена правялі матчы юныя футбалісты Дзятлавіцкай СШ (на здымку), якія ўпершыню трапілі ў фінал. Менавіта яны і сталі пераможцамі, выйграўшы ўсе сустрэчы – з СШ №2 г. Лунінца (3:1), СШ №2 г. Мікашэвічы (5:1), Лахвен-скай СШ (4:0). Трэба адзначыць, што на базе Дзятлавіц-кай СШ працуе спартыўная секцыя па футболе. Заняткі праводзіць трэнер СДЮШАР Міхаіл Санюковіч, які, дарэчы, з’яўляецца капітанам каманды “Базар”:
– За зборную школы выступалі юнакі 1996-98 гадоў нараджэння. Многія з іх трэніруюцца ўжо чацвёрты год, таму выпадковай назваць перамогу нельга. Вельмі задаволены вынікам. Прыемна, што лепшым іграком турніру прызнаны таксама дзятлаўчанін, капітан каманды – Раман Канапацкі.
Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў сталі выхаванцы лунінецкай СШ №2, якія ў рашаючым паядынку перамаглі мікашэвіцкіх равеснікаў з лікам 4:1. Юныя футбалісты з Мікашэвіч, у сваю чаргу, па розніцы забітых і прапушчаных мячоў абышлі Лахвенскую СШ і трапілі на п’едэстал.
Каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны грашовымі прэміямі, якія ўручыў Віктар Грыневіч.

 

АФГАНСКІ ТУРНІР
Урачыстае адкрыццё традыцыйных футбольных спаборніцтваў па міні-футболе адбылося ў СДЮШАР. Каманды, а іх заявілася 11, віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Жуланаў.
Вынікі першых матчаў: “Лунін” – “Базар-Ветэраны” (5:2), “СДЮШАР” – “ІП” (1:8), “Вулька 1” – “Следчы камітэт” (1:6), “Дэпо” – “Гудкі” (4:4), “Любань” – “Манькавічы” (3:7), “Базар-Ветэраны” – “ІП” (2:13), “Лунін” – “Манькавічы” (5:10), “Следчы камітэт” – “ЖКГ-Мікашэвічы” (4:3), “Вулька 1” – “Дэпо” (4:5), “Гудкі” – “СДЮШАР” (8:6).
Матчы праходзяць у зале спартыўнай школы па аўторках, чацвяргах і ў выхадныя дні.

 

ТАВАРЫСКАЯ СУСТРЭЧА
паміж міні-футбольнымі камандамі “Базар” і “Граніт” адбудзецца ў суботу, 25 студзеня, у спартыўнай зале СДЮШАР.

Баскетбол

ЗА ВЫХАД У ФІНАЛ
У суботу пачалася раённая спартакіяда школьнікаў па баскетболе сярод юнакоў.
Занальныя туры прахо-дзяць у Лунінцы і Луніне. Пакуль па дзве перамогі ў сваім актыве маюць каманды мікашэвіцкай СШ №1, Кажан-Гарадоцкай і Дзятлавіцкай СШ. Спаборніцтвы ў групах працягваюцца.
Фінал адбудзецца 25 студзеня ў Луніне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть