Больш жорсткія патрабаванні па лімітчыках
Спорт

Больш жорсткія патрабаванні па лімітчыках

футболУ клубы першай і другой ліг прыйшлі паведамленні ад Асацыяцыі беларускай федэрацыі футбола пра новаўвядзенні ў рэгламенце чэмпіянату Беларусі будучага года, якія датычаць ліміту на маладых ігракоў.
У новым сезоне ў камандах першай лігі ў кожным матчы абавязкова павінны знаходзіцца на поле па два (або больш) футбалісты 1994 года нараджэння і маладзейшыя. Для каманд другой лігі патрабаванне яшчэ больш строгае – у іх скла-дзе павінны адначасова гуляць па два спартсмены 1995 года нараджэння.
Пра абавязковае знахо-джанне лімітчыкаў сярод запасных ігракоў нічога не паведамляецца, аднак само сабой зразумела, што камандам давядзецца паклапаціцца аб набыцці не толькі двух юных футбалістаў. Як мінімум, столькі ж трэба бу-дзе трымаць у рэзерве на выпадак замены з-за траўмы ці па іншай прычыне.
Дык дзе ўзяць гэтых самых маладых ігракоў? Некаторыя знаўцы футбола лічаць, што нашы імкнуцца скапіраваць Замераўскую сістэму рэарганізацыі футбола, якой скарысталіся немцы падчас крызісу ў дзіцяча-юнацкім футболе ў пачатку 21-га стагоддзя. І яна сёння сапраўды працуе, аб чым сведчыць вялікая колькасць маладых ігракоў, чые імёны сёння на слыху – Томас Мюлер, Месут Азіл, Тоні Крос і іншыя, і тое, што сёлета ў фінале Лігі чэмпіёнаў гулялі два клубы Бундэслігі – мюнхенская “Баварыя” і дортмундская “Барусія”…
Не першы год сачу за поспехамі дзіцячай каманды “BW96” (U-16) з Шэнефельда. У зямлі Гамбург, у прыгарадзе якога знаходзіцца горад-пабрацім Лунінца, зарэгістравана прыкладна 260 каманд, за якія выступаюць іх равеснікі. З 12 год юныя аматары футбола пачынаюць прымаць удзел у чэмпіянатах, праходзячы некалькі этапаў: раённая ліга, зямельная, саюзная і міжрэгіянальная. А колькасць спаборніцтваў, не ўлічваючы чэмпіянату і кубкавых гульняў, проста зашкальвае. Зараз у Германіі ў сувязі з Каляднымі святамі і зімовымі канікуламі ў дзіцяча-юнацкім чэмпіянаце аб’яўлены месячны перапынак. Дык вось, каманда “BW96” за гэты час прыме ўдзел у 6 турнірах і дзвюх тэставых гульнях. Нашы ж і за год наўрад ці змогуць пахваліцца такой колькасцю спаборніцтваў.
Дзіцячыя трэнеры Германіі (заўважу, трэнерская работа, як правіла, у іх не асноўная, а часцей аматарская) да 15-16 гадоў маюць магчымасць падрыхтаваць сваіх выхаванцаў з нядрэнным узроўнем майстэрства. Сцвярджаю гэта, таму што асабіста прысутнічала на іх трэніроўках і гульнях першынства. Калі ж яны дасягнуць паўналецця і будуць мець жаданне працягнуць кар’еру ў лігах нацыянальнага чэмпіянату, не сумняваюся, зоймуць там годнае месца.
Беларусы ж не паспяваюць атрымаць неабходныя навыкі ў поўным аб’ёме і прыходзяць у “вышку” з недастатковай падрыхтоўкай. І застаюцца незапатрабаванымі. Перавядуць такога “недавучанага” футбаліста ў каманду першай-другой лігі, дадуць яму гульнявую практыку, але атрымаць перспектыўнага іграка не ўдасца. Ён будзе працягваць спальваць свае гады на набытым дагэтуль мінімальным запасе. І не вырастуць у такіх умовах кросы, мюлеры, азілы… Таму што корань няўдач нашага футбола закапаны не ў 18-20-гадовым узросце, а на 5-7 гадоў раней. Там знаходзіцца каранёвая сістэма, дзякуючы якой расце або высокаўраджайная культура, або пустазелле. І вінаватыя ў гэтым “аграномы”, якія працуюць з маладымі “парасткамі”.
Вярнемся да таго, з чаго пачалі – да лімітчыкаў. На жаль, пакуль у нас не будзе сістэмы, падобныя меры, якія, быццам, павінны ўзняць беларускі футбол на больш высокі ўзровень, асабліва нічога не дадуць. Няўжо і далей будзем працягваць губляць час і спадзявацца на авось? А можа не трэба чакаць, а проста ўзяць лепшае з сусветнай практыкі за аснову і пачаць дзейнічаць, хаця б на ўзроўні нашага рэгіёна…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть