Спорт

Быць у прызёрах!

фк гранитДа 8 жніўня працягнецца перапынак у чэмпіянаце краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Аб тым як правяла каманда “Граніт» першы круг і якія задачы стаяць перад клубам, вядзем гутарку з галоўным трэнерам Валерыем БАХНО.

—    У цэлым, згулялі годна, калі не ўлічваць два разгромныя паражэнні. Яшчэ раз прашу прабачэння ў балельшчыкаў. Мы не мелі права так гуляць, тым больш перад тымі, хто падтрымлівае нас на працягу многіх сезонаў.

—    Якія гульні лічыце найбольш удалымі?

—    Задавальненне прынеслі паядынкі са “Славіяй”, “Шахцёрам”, жодзінскім “Тарпеда-БЕЛАЗ”, на выездзе — са “Слуцкам”. Нават, нягледзячы на тое, што прайгралі “БАТЭ” і мінскаму “Дынама”, гэтыя сустрэчы правялі нядрэнна.

—    Хто з ігракоў парадаваў больш?

—    Кагосьці выдзеліць складана. Робім стаўку на калектыўную гульню. I з гэтай задачай спраўляемся. Спадзяюся, надалей будзем трымацца такой тактыкі, якая звычайна прыносіць чакаемы вынік.

—    Аднак, калі з абаронай больш-менш спраўляецеся, то ў нападзенні ёсць прабелы.

—    Згодны. Наша бяда — шмат нерэалізаваных галявых момантаў. Ёсць над чым працаваць.

—    Зараз адчынена трансфернае акно. Ці плануеце ўнесці карэктывы ў асноўны склад?

—    Па двухбаковаму пагадненню пакінуў каманду Дзмітрый Хлебасолаў, які перайшоў у “Віцебск”. Плануем узяць 1-2 футбаліста, але кантракты пакуль не падпісаны. Зараз на праглядзе знаходзіцца выхаванец данецкага “Шахцёра”. Канчатковае рашэнне па ўсіх “навабранцах” будзе прынята пазней.

—    У якой фізічнай форме знаходзіцца каманда?

—    Трэніроўкі праводзім у штатным рэжыме. Праўда, з-за траўмаў па індывідуальных планах вядуць падрыхтоўку Аляксей Цімашэнка, Валерый Каршакевіч і Ілья Гаўрылаў. Але, спадзяюся, да гульні з “Нафтанам” уся каманда будзе ў баявой гатоўнасці.

—    Як думаеце, на што зможаце разлічваць па выніках чэмпіянату?

—    “БАТЭ” лідзіруе з адрывам, мінскія “дынамаўцы” таксама наўрад ці здадуць пазіцыі. А вось прэтэндэнтаў на бронзу не так многа, і ў нас ёсць рэальны шанц замахнуцца на трэцюю прыступку. Вельмі разлічваю на нашых балельшчыкаў. Без іх падтрымкі нам складана будзе дасягнуць жадаемага выніку.

—    Што ж, поспехаў вам і ажыццяўлення мар!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть