Чатырохгадовае саперніцтва
Спорт

Чатырохгадовае саперніцтва

IMG_0362Хто ж будзе мацнейшы на гэты раз? Такое пытанне ўзнікала ў многіх, хто на працягу некалькіх год сочыць за падзеямі, якія разгортваюцца падчас раённай спартакіяды школьнікаў па баскетболе сярод юнакоў.

Крыху гісторыі. Дагэтуль чатыры разы пераможцамі станавіліся вучні Дзятлавіцкай СШ. Тры гады запар у фінальным паядынку яны сустракаліся з равеснікамі з Кажан-Гарадоцкай СШ. Прычым, два апошнія фіналы завяршыліся перавагай дзятлаўчан усяго ў адно ачко пры аднолькавым ліку — 28:27. Зразумела, што школьнікі з Кажан-Гарадка настройваліся толькі на перамогу. Як, дарэчы, і дзятлаўчане…

І вось чарговае выпрабаванне. Першы дзень фінальных спаборніцтваў праходзіў у Луніне. Матчы завяршыліся з наступным лікам: СШ №1 г. Мікашэвічы — СШ №1 г. Лунінца — 26:28, Кажан-Гарадоцкая СШ — Вялуцкая Сш — 41:21, Дзятлавіцкая СШ — СШ №1 г. Мікашэвічы — 33:29, СШ №1 г. Лунінца — Кажан-Гарадоцкая СШ — 24:36, Вялуцкая СШ — Дзятлавіцкая Сш — 18:30.

На другі дзень каманды сабраліся ў лунінецкай Сш №4. Паядынак паміж Вялуцкай СШ і СШ №1 г. Лунінца завяршыўся перамогай гараджан (33:17), што гарантавала падапечным Аляксея Гнедзькі трэцяе месца ў турніры. Захапляльна праходзілі матчы з удзелам каманд: СШ №1 г. Мікашэвічы — Кажан-Гарадоцкая СШ (20:41), Дзятлавіцкая СШ — СШ №1 г. Лунінца (54:29), Вялуцкая СШ — СШ №1 г. Мікашэвічы (32:35).

Надышоў час рашаючай сустрэчы. На пляцоўку выйшлі юнакі Кажан-Гарадоцкай і Дзятлавіцкай СШ. Не ведаю, хто больш хваляваўся — трэнеры Святлана Лебядзеўская і Віктар Канапацкі ці ігракі. І вось свісток галоўнага суддзі спаборніцтваў Мікалая Кузьміча абвясціў аб пачатку матча. Першымі адкрылі лік баскетбалісты з Кажан-Гарадка, аднак захаваць перавагу да канца першай чвэрці не змаглі: дзятлаўчане ўзялі верх 7:4. Другія 8 хвілін прайшлі пад дыктоўку мінулагодніх чэмпіёнаў. У трэцяй частцы гульня крыху выраўнялася, але гэтага запалу не хапіла на апошнюю чвэрць. У выніку зноў перамаглі дзятлаўчане з лікам 35:21.

Трэнер каманды Дзятлавіцкай Сш Віктар Канапацкі:

— Задаволены гульнёй падапечных. Пятая перамога запар — гэта выдатны вынік. Атрымалася каманд-ная гульня. Гэта наш агульны поспех. Віншую з поспехам Максіма Філіновіча, Уладзіслава Гопту, Яўгена Чарнавокага, Дзмітрыя Канапацкага, Юрыя Канапацкага, Уладзіслава Чарнавокага, Яўгена Жука, Аляксандра Кацубу, Мікіту Чарнавокага і Міхаіла Радзюкевіча. Дзякуй балельшчыкам за падтрымку.

Трэнер каманды Кажан-Гарадоцкай СШ Святлана Лебядзеўская:

— Віншую дзятлаўчан з перамогай. Яны сёння мац-нейшыя. Прыемна, што судзейская калегія назвала менавіта нашага Максіма Якубовіча лепшым іграком. Значыць, патэнцыял ёсць, і мы не збіраемся здавацца.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть