Спорт

Чатыры галы за 10 хвілін

футболфутбол:

прапусцілі “гранітаўцы” ў свае вароты, гуляючы на выездзе з суседам па турнірнай табліцы – “Бярозай-2010”.

Першы тайм прайшоў пры роўнай гульні. «Граніт» стварыў некалькі небяспечных момантаў, а бярозаўцы добра выканалі стандарт. У другім тайме да нейкага часу зноў жа панаваў парытэт. На 68-ай хвіліне “гранітаўцы” ўрэшце выкарысталі момант: дыяганальная перадача на дальнюю штангу, і Кірыл Алекіян дакладным ударам паслаў мяч у вароты гаспадароў. Бярозаўская каманда хутка пачала перабудоўваць гульню, актывізавала нападзенне і зраўняла лік. Пакуль мікашэвіцкія футбалісты прыходзілі ў сябе пасля прапушчанага мяча, гаспадары моцнымі сіламі пайшлі наперад. Асвяжылі іх гульню замены. “Гранітаўцы” спрабавалі ад абароны перайсці ў нападзенне, але бярозаўцы двойчы “злавілі” іх на контратаках. У выніку 4:1 – на карысць гаспадароў.

У суботу, 16 лістапада, у перадапошнім туры на стадыёне “Палессе” адбудзецца апошні ў гэтым сезоне матч з удзелам каманд “Граніт” і “Гарадзея”. Пачатак у 14.00 гадзін.

 

 

міні-футбол:

ПРОЙГРЫШЫ Ў ГАСЦЯХ

Складаным для абедзвюх нашых каманд стаў 11-ты тур міні-футбольнага чэмпіянату, які прайшоў у мінулую нядзелю.

У Барысаве “Базар” гуляў з мясцовым клубам і нават лідзіраваў пасля першага тайма, дзякуючы голу Аляксея Іўчанкі. Але ў другой палове сустрэчы гаспадары перахапілі ініцыятыву і ўзялі верх з лікам 6:2.

У Мінску “Граніт” гуляў з дэбютантам вышэйшай лігі – “Сталіцай”. У кожным тайме мікашэвіцкая каманда прапусціла па аднаму мячу. 0:2 – пройгрыш “гранітаўцаў”.

У бліжэйшыя выхадныя “Базар” дома будзе прымаць “Сталіцу”, а “Граніт” – “БТЭУ-Белкаапсаюз”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть