Спорт

Другое месца ў вобласці

матчовкиЗ такім вынікам вярнулася каманда Лунінецкай СДЮШАР з абласнога першынства па лёгкай атлетыцы, якое праходзіла ў Брэсце.

А маглі быць і першымі, каб не ануляваны вынік Валянціны Лубнік на 300-метроўцы. Дзяўчынка фінішавала другой, але выступаючы першы раз у манежы, разгубілася і наступіла на лінію пры пераходзе на агульную дарожку. Суддзя заўважыў гэта, і каманда пазбавілася запаветных сямі ачкоў. Менавіта столькі не хапіла, каб апярэдзіць прадстаўнікоў Івацэвіцкага раёна.

У цэлым выхаванцы СДЮШАР выступілі роўна, амаль усе вярнуліся са спаборніцтваў з дыпломамі. Аляксандра Прыгодзіч заняла другое месца ў скачках у вышыню і трэцяе – у бегу на 60 метраў з бар’ерамі. У трайным скачку бронзавымі прызёрамі сталі Юлія Курак і Мікіта Макараў. Аляксандр Гарадкавец узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені ў скачках у даўжыню, а Уладзіслаў Крышталь – у бегу на 60 метраў з бар’ерамі. Заліковыя ачкі камандзе прынеслі Валянціна Лубнік, Віталь Багук, Кірыл Лабко і Міхаіл Вішнявецкі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть