Спорт

Двайная гульня

мотоболАдначасова з матчам Цэнтральнай Еўрапейскай лігі па мотаболе паміж “Лунінцам” і сталічнай “Зарой” прайшлі паказальныя выступленні мясцовай “Ракеты” і пінскага “Юнацтва”.

Перад пачаткам гульні намеснік старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ узнагародзіў ігракоў і трэнераў зборнай Рэспублікі Беларусь, сярод якіх прадстаўнікі “Лунінца” – лепшы варатар чэмпіянату Еўропы Аляксандр Калюціч і перспектыўны малады ігрок Вячаслаў Лемяшэўскі.

Матч з “Зарой” паказаў, што новы састаў мясцовай каманды ў стане даваць адпор. З першай хвіліны адчувалася перавага, якая трымалася на працягу ўсяго матча. Прыемна, што ігракі “Лунінца” зрабілі добры падарунак да Дня горада – абыграўшы саперніка з лікам 7:2. У нас галы забівалі Вячаслаў Лемяшэўскі (3), Алег Ісаеў (3) і Аляксандр Лужанін, у мінчан – Сяргей Купрыянчык (2).

У маладзёжных каманд мясцовая “Ракета” на роўных гуляла з пінскім “Юнацтвам”, а ў трэцім перыядзе нашы ігракі здолелі забіць у вароты гасцей адразу тры галы. Двойчы вызначыўся Аляксандр Баброўскі, адзін раз – Максім Брэзін.

Яшчэ адзін матч у гэтым месяцы пройдзе на лунінецкім мотадроме ў рамках Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь – з гродзенскім “Азотам”. Усе астатнія гульні адбудуцца на выездзе. Будзем спадзявацца, што лунінчане і сёлета не саступяць свайго лідарства. Аб выніках абавязкова паведамім на старонках “ЛН”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть