Дзяўчаты фінішавалі – юнакі стартавалі
Спорт

Дзяўчаты фінішавалі – юнакі стартавалі

На базе Дварэцкай СШ адбыліся фінальныя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод дзяўчат у праграме першынства раёна.

У малодшай узроставай групе першае месца заняла Алеся Кацуба (Дварэцкая СШ). Сярэбраным і бронзавым прызёрамі сталі адпаведна Кацярына Сідаровіч (Вялікачучавіцкая СШ) і Наталля Бабіч (Дзятлавіцкая СШ). У старэйшай групе першыя дзве прыступкі – за гаспадынямі: Анастасіяй Зышчык (на здымку), якая прызнана лепшай тэнісісткай спаборніцтваў, і Аляксандрай Ячмяновіч. Аксана Грынюк (Дубаўская СШ) заваявала бронзавую ўзнагароду.

У камандным заліку фіналісткі размясціліся ў наступным парадку – Дварэцкая СШ, Дзятлавіцкая, Вялікачучавіцкая, Дубаўская, Кажан-Гарадоцкая і Міжлеская СШ.

У суботу завяршыліся занальныя спаборніцтвы ў юнакоў. У фінал раённых спаборніцтваў трапілі Дварэцкая, Дзятлавіцкая, Любачынская СШ і СШ №2 г. Лунінца, якія занялі ў сваіх групах першыя месцы. Канкурэнцыю ім складут Міжлеская, Вялікачучавіцкая, Палеская і СШ №1 г. Мікашэвічы, якія ў адборачным туры занялі другое месца.

Фінал адбудзецца 30 сакавіка ў Дварцы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть