Экамен на трапнасць
Спорт

Экамен на трапнасць

стрельба

Асабіста-камандным першынством раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі стартаваў месячнік, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтыя спаборніцтвы ўвайшлі таксама ў спіс мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю заснавання ДТСААФ.

Падчас урачыстага адкрыцця ўдзельнікаў віталі старшыня міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька, раённых арганізацый “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і “Беларускі саюз афіцэраў” – Аляксандр Жуланаў і Уладзімір Жураўлёў.

У барацьбу за тытул пераможцы змагаліся 22 каманды. На працягу 6 гадзін на агнявым рубяжы, які абсталявалі ў лунінецкай СШ №2, было спякотна. Менавіта вучні гэтай школы на працягу многіх год трымаюць “пальму першынства”. Без сюрпрызаў не абышлося і на гэты раз. У стральбе з калена (практыкаванне ВП-3) перамог Уладзіслаў Савіч, “стойка” (ВП-2) лепш атрымалася ў Дзмітрыя Насковіча. Трэці член каманды лунінецкай СШ №2 – 8-класнік Кірыл Кавалевіч заняў другое месца ў стральбе з апорай на стол (ВП-1). Па словах трэнера Віктара Вайцяхоўскага, ён задаволены выступленнем сваіх падапечных і перакананы, што свой патэнцыял у поўным памеры юнакі яшчэ не вычарпалі. Дарэчы, менавіта пад яго кіраўніцтвам 9 год запар каманда стана-вілася ўладальнікам кубка і яшчэ больш – пераможцай раённага першынства.

Другое месца ў камандным першынстве занялі вучні лунінецкай СШ №1. Яе прадстаўнікі таксама былі на п’едэстале ў кожным практыкаванні: Максім Філіновіч (ВП-1) – першае месца, Аляксей Мельнік (ВП-2) – другое, Захар Штэйнберг (ВП-3) – трэцяе.

Бронзавыя ўзнагароды дасталіся Палескай СШ. У асабістым заліку вызначыліся Андрэй Самусевіч, які заняў другое месца ў практыкаванні ВП-3, і Артур Шыгаўдзінаў (ВП-1) – трэцяе.

У практыкаванні ВП-2 прадстаўнік Вя-лікачучавіцкай СШ Ілья Макаед заняў трэцяе месца.
Усе пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, раённых арганізацый “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, “Беларускі саюз афіцэраў” і БРСМ.

19-20 лютага каманда СШ №2 будзе абараняць гонар Лунінеччыны на абласных спаборніцтвах.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть