Спорт

13 каманд прынялі ўдзел у раённай спартакіядзе сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый

Калі летась упершыню вырашылі правесці раённую спартакіяду сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, многія да гэтай ідэі аднесліся скептычна. Але спаборніцтвы прайшлі настолькі эмацыянальна, што сёлета і ўгаворваць нікога не давялося – у спартыўнай зале СДЮШАР сабраліся 13 каманд!

– А вы чаму не ў спартыўнай форме? – пацікавілася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак у адной з жанчын.

– Месца ў камандзе не хапіла. Канкурэнцыя вялікая. Таму буду толькі маральна падтрымліваць сваіх, – прагучаў адказ.

І ў гэта можна паверыць. Як расказаў старшыня ААТ “Вулькаўскі світанак” Уладзімір Соц, у гаспадарцы спецыяльна напярэдадні правялі спаборніцтвы, каб высветліць лепшых і сфарміраваць каманду. Уладзімір Іванавіч, як многія іншыя кіраўнікі, палічыў сваім абавязкам падтрымаць калектыў. Падчас самага эмацыянальнага віду спартакіяды – перацягвання каната, калі вулькаўскія сілачы выйшлі ў фінал, ён падбадзёрваў іх, як мог, нават узнагароду за перамогу паабяцаў. У вы-ніку “Вулькаўскі світанак” стаў пераможцам у перацягванні каната і ў настольным тэнісе.

Некаторыя кіраўнікі ўласным удзелам у спаборніцтвах натхнялі на выдатнае выступленне. Так, у склад эстафетнага квартэта 4х100 метраў за каманду дзяржаўнага прадпрыемства “Азярніца” выступаў старшыня Мікалай Мала-шчыцкі. Прадстаўнікі гэтага калектыву былі недасягальнымі ў шашачным турніры.

Каманды дэманстравалі свае спартыўныя таленты ў 8 відах праграмы. Першую і адзіную перамогу для сваёй каманды прынёс Уладзімір Грыцкевіч з “Дварэцкага”, які стаў лепшым у армрэстлінгу. Па яго словах, сілавымі відамі пачаў займацца яшчэ ў школьныя гады, калі вучыўся ў Вялікачучавіцкай СШ. Ёсць і “студэнцкія” перамогі падчас навучання ў Пінскім індустрыяльна-педагагічным каледжы. А зараз малады чалавек, працуючы трактарыстам у гаспадарцы, ад актыўных заняткаў спор-там крыху адышоў, але, як жартуе сам, “трэніруецца” на будаўніцтве ўласнага дома.

У падыманні гіры лепшы вынік паказаў таксама трактарыст – Валерый Мелюх з філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”:

– Гірамі захапіўся падчас тэрміновай службы ў арміі. Нават маю першы разрад у гэтым відзе спорту. Першым пачынаў спабор-ніцтвы і першае месца заняў. Гэта радуе.

Лабчанцы прадэманстравалі лепшую трапнасць у дартсе. У эстафеце 4х100 метраў самы хуткі час паказалі спартсмены з дзяржаўнага прадпрыемства “Чучавічы”.

У кіданні кольцаў не было роўных прадстаўнікам “Лунінскага”, на рахунку якіх 6 прызавых месцаў. Яны ж у камандным заліку сталі пераможцамі спаборніцтваў. На другім месцы – зборная “Вулькаўскага світанка”, на трэцім – Палескай станцыі.

Далей у турнірнай табліцы каманды размясціліся ў наступным парадку: філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, “Азярніца”, “Багданаўка”, “Новае Палессе”, “Хваецкае”, “Дварэцкі”, “Гарадоцкі”, “Чучавічы”, “Сінкевіцкі”, “Рэ-дзігерава-Агра”.

Узнагароды пераможцам і прызёрам спаборніцтваў, у тым ліку ад РФСК “Зда-роўе”, уручылі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Савіна і старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Ермалёнак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть