Спорт

«Граніт» — «Баранавічы». Вынік гульні — нулявы

Перакладзіна-штанга… і нават мяч у сетцы варот убачылі балельшчыкі, якія прыйшлі на футбольны матч чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў першай лізе паміж камандамі “Граніт” і “Баранавічы”. Між тым, вынік гульні застаўся нулявы.

Сапернікам не хапала дакладнасці пры завяршэнні атак. Асноўная барацьба вялася ў цэнтры поля. Нехта з балельшчыкаў паўжартоўна заўважыў: “Каб не мошкі, давялося б сумаваць”. Сапраўды, вострых момантаў было няшмат. Аднойчы мяч пабываў у сетцы варот “гранітаўцаў”, аднак суддзя зафіксаваў становішча па-за гульнёй…

Такім чынам, зноў не ўдалося мікашэвіцкай камандзе выйграць у дамашнім паядынку. У наступным туры ў бліжэйшыя выхадныя “Граніт” згуляе ў Оршы з аднайменным клубам.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть