Спорт

Імкнуцца да перамогі ў кожным матчы

бахноУрэшце дачакаліся. Пасля працяглага перапынку, звязанага з зімовымі канікуламі, хутка адновяцца гульні на стадыёнах у рамках чэмпіянату краіны па футболе з удзелам каманд першай лігі.
Аб тым, як правялі міжсезонную падрыхтоўку ігракі мікашэвіцкага “Граніта” расказвае галоўны трэнер Валерый БАХНО:
– Падрыхтоўку да новага сезона каманда пачала ў лютым у Тамашоўцы пад Брэстам. Мы разумелі, што праблема сыгранасці будзе існаваць, таму на зборах правялі максімальна магчымую колькасць кантрольных матчаў. І цяпер кожныя выхадныя праводзім таварыскія сустрэчы. Зыходзячы з нашых рэалій, задаволены тым, як укамплектавана каманда. Вядома, хацелася б большага, але тыя ігракі, якія засталіся з мінулага сезона, а гэта амаль 50 працэнтаў сённяшняга саставу, і тыя, што прыйшлі, маюць жаданне гуляць за “Граніт”, а таксама праявіць сябе і заявіць пра сябе. Гэта таленавітыя футбалісты з добрым патэнцыялам. У камандзе адзін да аднаго ставяцца з павагай, падтрымліваюць. Ідзе працэс сумеснай работы, і ў гэтым плане мяне радуе абстаноўка ў калектыве.
– Хто ў гэтым сезоне будзе гуляць за “Граніт”? Ці ўкамплектавана каманда цалкам?
– Можна сказаць, што каманда сфарміравана. З усімі ігракамі заключаны кантракты. Застаецца падабраць яшчэ аднаго маладога футбаліста 1994 года нара-джэння, і тады можна будзе паставіць кропку. У гэтым сезоне “Граніт” прадставяць:
Варатары – Арцём Гамялько (1989 г.н., прадаўжэнне кантракта) і Ігар Хамляк (1988 г.н., раней выступаў за ФК “Гарадзея”).
Абаронцы – Андрэй Малажавы (1980 г.н., ФК “Слуцк”), Аляксей Халецкі (1984 г.н., ФК “Слуцк”), Яўген Кунцэвіч (1988 г.н., прадаўжэнне кантракта), Ягор Мацвееў (1993 г.н., прадаўжэнне кантракта), Ілья Калпачук (1990 г.н., на правах арэнды ФК “Гомель”).
Паўабаронцы – Ігар Трухаў (1976 г.н., прадаўжэнне кантракта), Руслан Юдзянкоў (1987 г.н., ФК “Славія”), Павел Яўсеенка (1980 г.н., ФК “Славія”), Раман Хаваўка (1988 г.н., прадаўжэнне кантракта), Дзяніс Якубовіч (1988 г.н., ФК “Слонім”), Павел Люцько (1987 г.н., мінулы сезон рэабілітаваўся пасля траўмы), Дзмітрый Ігнаценка (1988 г.н., прадаўжэнне кантракта), Кірыл Алексіян (1991 г.н., прадаўжэнне кантракта), Аляксандр Талканіца (1989 г.н., ФК “Дынама” (Брэст).
Нападаючыя – Андрэй Шэракоў (1982 г.н., прадаўжэнне кантракта), Яўген Шыдлоўскі (1991 г.н., на правах арэнды ФК “Тарпеда-БелАЗ”).
– У стартавым матчы вашым сапернікам будзе “Смаргонь”. Сёлета вы сустракаліся з ёй?
– У гэтым сезоне пакуль не. І хаця гульня 19 красавіка будзе дамашняй, лёгкай яна адназначна не бу-дзе. Між тым, у нас адна задача – імкнуцца да перамогі ў кожным матчы. Калі з ёй справімся, тады можам разлічваць на вышэйшую лігу.
– Здаецца, па новаму рэгламенту шанцаў у каманд будзе больш, чым летась?
– Напрамую ў элітны дывізіён выйдуць дзве каманды, яшчэ адна будзе мець магчымасць, гуляючы пераходныя матчы з аўтсайдарам вышэйшай лігі.
– Многія разважаюць аб вельмі вялікіх заробках футбалістаў. Колькі яны складаюць у “гранітаўцаў”?
– У камандзе заробкі вар’іруюцца ад 7 да 12 мільёнаў. Але толькі на працягу сезона – з 10 лютага па 30 лістапада. Менавіта на гэты тэрмін складаем працоўныя пагадненні. У снежні-сту-дзені ігракі жывуць на заробленае ў сезоне. Падпісваць двух-трохгадовыя кантракты – значыць, браць на сябе вельмі сур’ёзныя абавязацельствы. Мы не можам прагназаваць фінансавую сітуацыю ў клубе. У мінулым годзе, калі ўказ аб дзяржпадтрымцы выйшаў са спазненнем на некалькі месяцаў, бюджэтнае фінансаванне спынілася. Некалькі ігракоў падалі іскі ў суд, і нам давялося выплачваць штрафныя санкцыі за затрымку зарплаты.
– Як пройдуць апошнія выхадныя перад пачаткам стартавага матча?
– У суботу, 12 красавіка, правядзем таварыскую гульню ў Лунінцы з ФК “Баранавічы”.
– Удачы вам у новым сезоне.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть