Спорт

Інтэлектуальныя паядынкі

Шахматы

Чацвёрты Кубак раёна па шахматах, арганізатарам якога выступіў РФСК “Здароўе”, сабраў аматарак інтэлектуальнай гульні ў Лунінцы.
Пераможцай стала Тамара Рудэнка з Мікашэвіч. Другое месца заняла лунінчанка Аксана Лазько, трэцяе – Таццяна Гурыновіч з горада гранітаздабытчыкаў.

Міні-футбол ТУРНІР РАЁННАГА МАШТАБУ
Чатыры каманды сабраліся
ў спартыўнай зале СДЮШАР на міні-футбольны турнір памяці В.П. Філатава.
У выніку напружанай барацьбы перамаглі прадстаўнікі следчага камітэта. Другое месца заняла каманда “ІП”, трэцяе – аграгарадка “Любань”, якая ў рашаючым паядынку ўзяла верх над “дэпоўцамі”.
КУБКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ
У мінулую суботу 25 кастрычніка прайшлі стартавыя матчы юбілейнага, XXV розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе.
Вышэйшая ліга панесла толькі адну страту – з турніру выбыў “Нёман” з Бярозаўкі, які саступіў у Оршы “Экамолу”. Гэты матч стаў самым скандальным. Адразу пасля фінальнага свістка капітан гасцей урэзаўся ў галкіпера аршанцаў, таму на падмогу кінуўся яго зменшчык, і пайшло-паехала. Да бойкі “сценка на сценку” справа не дайшла, але патаўкліся каманды прыстойна, прычым гаспадарам вельмі хацелі дапамагчы балельшчыкі. Цяпер рашэнне аб санкцыях і магчымасці далейшага правядзення гульняў на дамашняй пляцоўцы “Экамола” прыме дысцыплінарны камітэт БАМФ.
Нашы ж каманды гулялі ў ня-дзелю і заваявалі пуцёўкі ў 1/8 фіналу, хаця сапернікі ў першыя 20 хвілін дэманстравалі годнае супраціўленне. “Граніт” у Магілёве сустракаўся з МФК “Шына-Дыск-Цэнтр” і перамог з лікам 9:3. “Базар” у суседнім Століне таксама забіў 9 мячоў у вароты каманды “Манькавічы”, а прапусціў 6. Хет-трыкам у лунінчан вызначыўся Алег Грыцук.
Незгулянымі на стадыі 1/16 фіналу Кубка Беларусі застаюцца 2 сустрэчы, па заканчэнні якіх адбудзецца жараб’ёўка.

 

футбол
У ЗЛАДЖАНЫМ ТАНДЭМЕ
ідуць да сваёй мэты – вышэйшага дывізіёна – “Граніт” і “Славія”.
У чарговым туры абодва лідары папоўнілі свой актыў яшчэ трыма ачкамі. “Гранітаўцы” гулялі на выездзе з “Лідай”. Актыўна стартаваўшы, мікашэвіцкія футбалісты ўжо на 8-ай хвіліне адкрылі лік. А яшчэ праз 5 – рэалізавалі пенальці. Абодва галы забіў Дзмітрый Ігнаценка. Андрэй Шэракоў павялічыў адрыў да трох мячоў, але яшчэ да перапынку Кірыл Шрэйтар адыграў адзін. У другім тайме гульня крыху выраўнялася. Сапернікі абмяняліся “любезностями”. У “Граніта” вызначыўся Кірыл Алексіян, у “Ліды” – усё той жа Кірыл Шрэйтар. У выніку заслужаная перамога мікашэвіцкай каманды – 4:2.
У суботу, 1 лістапада, “Граніт” будзе прымаць пінскую “Хвалю”. Пачатак гульні ў 15 гадзін.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть