Спорт

Каму дастанецца “першая ракетка”?

У сераду стартавалі спаборніцтвы па тэнісе ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў.
У барацьбу ўступілі дзяўчаты. У суботу ў спартыўнай зале Дварэцкай СШ мацнейшыя каманды сустрэнуцца ў фінале.

 

РАЗВЯЗКА БЛІЗКА
Матчы групавога тура чэмпіянату раёна па валейболе паказалі, што барацьба за прызавыя месцы сёлета будзе вельмі напружанай.
Згодна з палажэннем, першыя чатыры каманды ў верхняй частцы турнірнай табліцы працягнуць барацьбу ў фінальнай частцы спаборніцтваў. З чацвёртым месцам за 2 туры было ўсё зразумела. Яно дасталася “Граніту”. А вось тройка лідараў – “Феміда”, “Беларусбанк” і “Рэдзігерава” – набралі аднолькавую колькасць ачкоў (30). Давялося браць у разлік асабістыя сустрэчы і вынікі ў партыях. Такім чынам, першае месца заняла “Феміда”, якая ў паўфінале згуляе з “Гранітам”. Другое месца – у “Беларусбанка”. Яму ў другім паўфінале будзе супрацьстаяць “Рэ-дзігерава”. Матчы адбудуцца ў суботу ў політэхнічным каледжы адпаведна ў 11.00 і 13.00.
У нядзелю, 16 сакавіка, у спартыўнай школе пройдуць фінальныя паядынкі. Пачатак гульні за 3-яе месца ў 11.00, за 1-ае – у 13.00.

 

ПІНЧАНЕ “ПАДЗЯЛІЛІСЯ” ЎЗНАГАРОДАМІ
На адкрытае першынство Пінска па лёгкай атлетыцы былі запрошаны юныя спартсмены Лунінецкай СДЮШАР 2001-2002 г.н.
У бегу на 35 метраў з бар’ерамі сярэбранымі прызёрамі сталі Анастасія Грудзько і Ягор Гулюта. Такой жа ўзнагароды на 300-метроўцы ўдастоена Яна Яромава. Максім Базан заняў 3-яе месца на дыстанцыі ў два разы даўжэй. Выдатна выступілі юнакі з Палескага: Міхаіл Байда тройчы ўзнімаўся на п’едэстал (бег на 30 і 300 метраў, скачкі ў даўжыню), Максім Трухноў стаў пераможцам у бегу на 30 метраў і заняў трэцяе месца ў скачках у даўжыню.

 

БРОДНІЦКІ ІНТАРЭС
Бродніца вядома не толькі сваімі шашыстамі, але і шматлікімі прыхільнікамі гульні ў карты.
Пакуль работы ў полі не пачаліся, вяскоўцы вырашылі правесці свой невялікі чэмпіянат. На гэты раз “дурань па-бродніцку” сабраў парныя каманды. Іх было восем. Па рэгламенту гулялі да двух перамог па кругавой сістэме. Не пакінуў шанцаў сапернікам дуэт у скла-дзе Уладзіміра Гаўрылавіча і Уладзіміра Мікалаевіча Грэбеняў. Другое месца занялі Сяргей Майсак і Міхаіл Пясоцкі. Трэцяе месца – у гасцей з Дварца Максіма Марошкі і Міхаіла Ванюка.

“СУХІЯ” ПЕРАМОГА І ПАРАЖЭННЕ
У чарговым туры чэмпіянату краіны па міні-футболе “Базар” не здолеў “размачыць” вароты саперніка, а “гранітаўцы” не прапусцілі ні аднаго мяча.
Лунінчане гулялі ў Гомелі з “БЧ”. Гаспадары ўпэўнена правялі ўсе 40 хвілін гульнявога часу, забіўшы 5 мячоў. “Базар” жа не змог давесці да лагічнага завяршэння ні адной атакі і прайграў – 0:5.
“Граніт” без асаблівай складанасці перайграў аўтсайдара – “Рудакова”. У варотах гаспадароў пабывала 7 безадказных мячоў. Вызначыліся Калуцкі (3), Семянюк (2), Самусевіч і Цвірко.
У бліжэйшыя выхадныя ў дамашніх матчах “Базар” згуляе з “Рудакова”, а “Граніт” – з “Дарожнікам”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть