Спорт

Кто самый сильный на «Граните»?

Кто самый сильный на «Граните»?

Ответ на этот вопрос уже четвертый год подряд ищут участники силового многоборья на призы профкома РУПП «Гранит» и генерального директора Э.Г. Гаврилковича.

В нынешнем году к ним присоединились тяжелоатлеты ОАО «Спецжелезобетон».

Упражнение «крест» – удержание в руках, вытянутых под прямым углом емкостей с водой по 5 литров каждая – считается лучшим испытанием для силачей на выдержку и стойкость. Самым выносливым оказался новичок из электроцеха Александр Ларин. Представитель ОАО «Спецжелезобетон» Андрей Мордухай занял второе место и подвинул на третью и четвертую позиции победителей-2016 в этом виде многоборья Александра Окостко (АТП-1) и Александра Евковича (цех дробления).

При подведении итогов в жиме штанги в обязательном порядке учитывался индивидуальный вес участников. Несмотря на то, что турнир с каждым годом собирает все большее количество тяжелоатлетов, никто так и не смог отнять титул победителя в личном зачете Александра Круков-ского из команды АТП-1, который он удерживает третий год. «Серебро» завоевал представитель гранитного карьера Микашевичи Максим Дашко, а «бронзу» – Андрей Мордухай из ОАО «Спецжелезобетон».

В финальных поединках армлифтинга – поднятие с помощью круглой  вращающейся ручки по нарастающей определенного веса – вновь сошлись соперники прошлого года Александр Кишкевич (АТП-2) и Дмитрий Кононович (АТП-1). На этот раз фортуна была на стороне последнего. Замкнул тройку призеров работник электроцеха Александр Ларин.

Зрелищными и запоминающимися были схватки в армрестлинге. Бурей эмоций сопровождалось и перетягивание каната.

В итоговой таблице первенства первые три места распределились между АТП-1, цехом сортировки и гранитным карьером. Далее разместились АТП-2, дробление, ЛМЦ, электроцех.

Как отметили многие «гранитовцы», команда ОАО «Спецжелезобетон» придала новый стимул к борьбе. Тяжелоатлеты этого предприятия составили достойную конкуренцию.

 

Абароняць гонар брэстчыны

на рэспубліканскім першынстве па валейболе сярод устаноў прафтэхадукацыі навучэнкі Лунінецкага політэхнічнага каледжа.

Гэта права яны заваявалі, заняўшы першае месца ў абласных спаборніцтвах. Аматары спорту сталі сведкамі цікавых паядынкаў, якія праходзілі ў Лунінцы. На валейбольнай пляцоўцы політэхнічнага каледжа барацьбу вялі 8 каманд. Гаспадыні былі мацнейшымі ва ўсіх сустрэчах і заслужана перамаглі. Другое месца занялі валейбалісткі Кобрынскага ліцэя сферы абслугоўвання, трэцяе – Пінскага каледжа лёгкай прамысловасці. За нашу каманду выступалі Крысціна Ашарчук, Ганна Санец, Кацярына і Тамара Клапаць, Ангеліна Шкут, Марыя Ашуркевіч, Анастасія Воран, Алёна Лашко, Яна Канапацкая і Кацярына Стрэчань. Цяпер дзяўчаты разам з трэнерам Аляксандрам Мірановічам рыхтуюцца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія адбудуцца на наступным тыдні ў Гомелі.

 

«Бальніца» – чэмпіён

Упершыню тытул чэмпіёна раёна па валейболе заваявала каманда “Бальніца”.

У рашаючым паядынку ёй супрацьстаялі валейбалісты “Рэдзігераўскага СДК”. Чатыры сэты спатрэбіліся для вызначэння пераможцы. Усе яны праходзілі ў напружанай барацьбе, але ўдача была на баку медыкаў – 3:1.

Бронзавым прызёрам стала “Феміда”, якая ў матчы за трэцяе месца ўзяла верх над “Спецжалезабетонам” – 3:0. Асобнымі ўзнагародамі адзначаны лепшыя: лібера – Генадзь Арол (“Спецжалезабетон”), звязуючы – Дзмітрый Шаш (“Дарожнік”), нападаючы – Андрэй Курак і ігрок Аляксандр Петруковіч (абодва – “Бальніца”).

Фундатарамі спаборніцтваў выступілі РФСК “Здароўе” і раённае аб’яднанне прафсаюзаў, лідар якога Ігар Гапон уручыў узнагароды пераможцам і прызёрам.

 

Пяты трэніровачны дзень

каманда “Граніт” правяла ў Пінску на полі Акадэміі футбола, дзе сустрэлася ў спарынгавым матчы з “Хваляй”.

Першы тайм атрымаўся не вельмі цікавым для амаль двух сотняў аматараў, якія прыйшлі паназіраць за гульнёй. Гаспадары валодалі ініцыятывай, але вастрыні не хапала. І ўсё ж “бела-сінія” адкрылі лік у сярэдзіне першага тайма. Пасля перапынку перавага пінчукоў стала яшчэ больш відавочнай, і ў варотах “гранітаўцаў” пабывалі яшчэ 2 мячы. Зрэшты, былі шанцы і ў мікашэвіцкіх футбалістаў, але не лепшым чынам яны дзейнічалі ў завяршальнай стадыі.

Нагадаем, што “Хваля” і “Граніт” згуляюць паміж сабой 15 красавіка ў Пінску ў рамках другога тура чэмпіянату краіны.

 

На адзін радок вышэй

паднялася каманда “Граніт” у чэмпіянаце краіны па міні-футболе.

У дамашнім паядынку “гранітаўцы” перамаглі аднаго з лідараў – гомельскі “ВРЗ”. Гаспадары актыўна пачалі сустрэчу і яшчэ да сярэдзіны першага тайма ў варотах гамяльчан пабывалі 2 галы. У наступныя 10 хвілін гульня выраўнялася, і каманды правялі яшчэ па 2 мячы. Пасля перапынку госці прадпрынялі шэраг спроб пераламіць ход гульні, але змаглі толькі скараціць адставанне да мінімуму. 4:3 – важная перамога “Граніта”. Галы забілі Андрэй Семянюк (2), Віталь Бічанкоў і Вадзім Ціткоў.

У бліжэйшыя выхадныя “Граніт” згуляе на выездзе з камандай “Ахова-Дынама”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть